Букач Антон Васільевіч // Кобрынскі веснік. – 1995. – 31 мая. – С. 2.

Аб кандыдаце ў дэпутаты абласнога Савета А. В. Букачу, яго прадвыбарчая праграма.

БУКАЧ

Антон Васільевіч

Нарадзіўся 7 красавіка 1937 года ў в. Гайкоўка Кобрынскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Працоўную сваю біяграфію пачаў у 15 гадоў памочнікам каваля ў калгасе «Зара» і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. З 1956 па 1959 гг. служыў у пагранічных войсках. Пасля звальнення ў запас і да 1961 года быў супрацоўнікам аддзела міліцыі, узнагароджаны медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку».

З 1961 па 1968 гг. працаваў акумулятаршчыкам, машыністам па рамонту электраабсталявання, аператарам КВПіА ў ЛВУ магістральных газаправодаў. У 1964 годзе закончыў Кобрынскую завочную сярэднюю школу рабочай моладзі, а ў 1965 г. паступіў на завочны факультэт Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі, які закончыў ў 1971 годзе па спецыяльнасці інжынер-электрык.

У гэтыя гады ў працоўнай біяграфіі А. В. Букача — работа інструктарам Кобрынскага гаркома КПБ, нам. дырэктара, а затым дырэктарам СПТВ-102 будаўнікоў. З 1982 года і да цяперашняга часу ён — дырэктар прафтэхвучылішча №105 народных Мастацкіх промыслаў. А. В. Букачу прысвоена званне «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР», ён мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

А. В. Букач жанаты, мае сына.

Я выступаю за:

  • зацвярджэнне моцнай заканадаўчай і выканаўчай улады, якая карыстаецца падтрымкай большасці народа;

-забарону ў сродках масавай інфармацыі прапаганды насілля, разбэшчанасці асобы, палітычнай нецярпімасці і нацыянальнай варожасці;

— устанаўленне ў поўным аб’ёме сацыяльных правоў, у тым ліку: права на працу і адпачынак, бясплатную адукацыю і ахову здароўя;

захаванне і абарону культурнай і маральнай спадчыннасці народа;

  • забеспячэнне законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь;
  • развіццё і роўнасць усіх форм уласнасці;
  • роўнасць усіх грамадзян перад законам.

У выпадку выбрання мяне дэпутатам лічу галоўным сваім абавязкам абарону правоў сваіх выбаршчыкаў на жыццё, інтарэсы, жыллё, маёмасць і ахову здароўя, атрыманне адукацыі.

Асаблівую ўвагу ў сваёй дзейнасці звяртаць на праблемы выхавання пад- растаючага пакалення.

У цяперашні час, узначальваючы калектыў вучылішча, я стараюся рабіць усё, каб яго выпускнікі атрымалі добрую прафесіяналыіую падрыхтоўку.

На працягу чатырох гадоў я стаўлю задачу стварэння На базе нашага вучылішча вышэйшай навучальнай установы. Гэта дасць магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі нашымі выпускнікамі, далейшаму развіццю народных мастацкіх промыслаў.

У гэтым годзе па нашай ініцыятыве і па папярэдняй дагаворанасці з рэктарам Брэсцкага педінстытута плануецца адкрыць філіял інстытута, у якім можна будзе весці падрыхтоўку выкладчыкаў выяўленчага мастацтва, чарчэння і народных мастацкіх промыслаў. Гэта дасць магчымасць адкрыць першую ў горадзе вышэйшую навучальную ўстанову, ахапіць вучобай у філіяле найбольш адораную моладзь.

Будучы выбраным дэпутатам абласнога Савета, я прыкладу ўсе сілы, каб сфарміраваць профільную кафедру філіяла, а ў перспектыве адкрыць на базе нашага вучылішча факультэт выяўленчага мастацтва.