Букраба Аляксандр Кірылавіч : інфармацыя Навасёлкаўскай публічнай бібліятэкі. – Навасёлкі, 2019.

Букраба Аляксандр Кірылавіч узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам ПНР «Віртуці Мілітары» («Залаты Крыж») i інш.

БУКРАБА Аляксандр Кірылавіч. Нарадзіўся у 1914 годзе ў в. Навасёлкі Кобрынскага павета (цяпер Кобрынскага раёна) у сялянскай сям’і. Удзельнік Навасёлкаўскага ўзброеннага выступлення сялян 1933 года. Асуджаны на 10 гадоў турэмнага зняволення. Пакаранне адбываў у турмах Кобрына, Седльца, Вільнюса, Равіча. У верасні 1939 года вярнуўся ў родную вёску. Сакратар Навасёлкаўскага валаснога выканкама, дырэктар школы ў 1940-1941 гг. У Вялікую Айчынную вайну — партызан атрада імя Суворава, у жніўні 1943 года — сакавіку 1944 — камісар атрада імя Арджанікідзе брыгады імя Молатава Пінскага партызанскага злучэння. Служыў у польскім штабе партызанскага руху (з 1944 года). Пасля вайны працаваў намеснікам старшыні Дзівінскага, старшынёй Дзівінскага, Пружанскага i Антопальскага райвыканкамаў, 1-м сакратаром Шарашоўскага i Пружанскага райкамаў КПБ(б). Са студзеня 1963 года — старшыня Брэсцкага аблсаўпрафа. З верасня 1965 года да выхаду на пенсію (1975 год) — старшыня парткамісіі пры Брэсцкім абкаме КПБ. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам ПНР «Віртуці Мілітары» («Залаты Крыж») i інш. Памёр у 1977 годзе.