[Валасюк Ф. К.] // Кобрынскі веснік. – 1999. – 17 сакавіка.

Вялікай павагай і заслужаным аўтарытэтам карыстаюцца ў земляробаў раёна ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці Герой Сацыялістычнай Працы Ф. К. Валасюк, ардэнаносцы П. Р. Каранчук і Н. I. Місюк. Фёдар Канстанцінавіч — былы старшыня калгаса XXI з’езд КПСС, які потым быў перайменаваны ў аграфірму «Беларусь». Павел Рыгоравіч Каранчук кіраваў былым калгасам «Новы шлях», у якім Надзея Іванаўна Місюк працавала брыгадзірам Да іх карысных парад і цяпер прыслухоўюцца вяскоўцы. Самі ж ветэраны заўсёды цікавяцца цяперашнімі справамі працаўнікоў палёў і ферм, па магчымасці прымаюць удзел у грамадскім жыцці.