Веліч чалавека ў яго працы

Веліч чалавека ў яго працы. Раманюк Алена Фамінічна // Імя ў летапісе малой радзімы : зборнік біябібліяграфічных асветніцкіх праектаў / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, бібліёграф, І. В. Пакалюк, бібліятэкар Залескай публічнай бібліятэкі. – Кобрын, 2024. – С. 160-169 : фат.

Веліч чалавека ў яго працы

Раманюк Алена Фамінічна

Краязнаўчы

біябібліяграфічны асветніцкі праект

Пакалюк Ірына Васільеўна,

бібліятэкар

Залескай публічнай бібліятэкі

Залессе

2024


 

ЗМЕСТ

  1. АБГРУНТАВАННЕ ПРАЕКТА

II. ВЕЛІЧ ЧАЛАВЕКА Ў ЯГО ПРАЦЫ

III. З УСПАМІНАЎ СУСЕДЗЯЎ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

I. АБГРУНТАВАННЕ ПРАЕКТА

Мэта:

фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні землякоў;

садзейнічанне адкрыццю новых імён, праславіўшых працай малую радзіму;

Задачы:

пазнаёміць з жыццёвым і працоўным шляхам Алены Фамінічны Раманюк;

паказаць значэнне працы ў жыцці чалавека;

выхоўваць пазітыўныя адносіны да працы, павагу да людзей працы;

павышаць прэстыж сельскай працы ў маладога пакалення для праслаўлення малой радзімы сваёй працай, майстэрствам;

садзейнічаць прафесійнай арыентацыі.

Крытэрыі даследвання:

Значнасць асобы А. Ф. Раманюк для залескага краю:

як ардэнаносца;

як самаахвярнага  працаўніка;

як патрыёта свайго краю;

як прыклад для працоўнага выхавання моладзі.

Крыніцы даследавання:

дакументы, матэрыялы перыядычнага друку Залескай публічнай бібліятэкі, Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі;

выданні Кобрынскй цэнтральнай раённай біблятэкі, інфармацыйна-бібліяграфічны інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Малая радзіма вялікіх людзей»;

кніга «Памяць. Кобрынскі раён»;

успаміны родных, калег, суседзяў;

фота з сямейнага архіва.

Вынікі даследавання:

створаны краязнаўчы інфармацыйны рэсурс «Раманюк Алена Фамінічна — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР»;

падрыхтавана тэматычная папка матэрыялаў пад назвай «Веліч чалавека ў яго працы. Раманюк Алена Фамінічна»;

зроблена прэзентацыя па тэме даследавання «Веліч чалавека ў яго працы. Раманюк Алена Фамінічна».

II. ВЕЛІЧ ЧАЛАВЕКА Ў ЯГО ПРАЦЫ

Раманюк Алена Фамінічна

Чалавек працай славіцца, бо праца –

гэта крыніца радасці і задавальнення

Беларусы – працавіты народ.І з гэтым цяжка спрачацца. Усю гісторыю побач з нашым народам ішла неабходнасць працаваць, каб выжыць ды пакінуць за сабой след у гісторыі: сваіх дзяцей, свае думкі, свае дасягненні.

Галоўны скарб любой краіны – гэта людзі, якія жывуць на гэтай зямлі, працуюць, ствараюць нешта, праслаўляюць сваю Радзіму ва ўсім свеце. Ёсць такія людзі і на залескай зямлі.

РАМАНЮК АЛЕНА ФАМІНІЧНА — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР. Яна не здзейсніла гераічнага ўчынку, не зрабіла адкрыццяў, яна проста ўсё жыццё добрасумленна працавала ў калгасе імя Суворова, лічачы, што «чалавечае існаванне заўсёды павінна быць напоўнена сэнсам». Алена Фамінічна знайшла яго ў працы і аддала ёй большую частку свайго жыцця.

Алена Раманюк (у дзявоцтве Канавальчук) нарадзілася 26 лютага 1946 года ў вёсцы Мацы Кобрынскага раёна ў сялянскай сям’і.

За багатую, амаль пяцівекавую гісторыю свайго існавання, гэты населены пункт бачыў многае — уладаранне польскіх, рускіх князѐў, непасільную сялянскую працу, нашэсце чужаземных захопнікаў і размеранае жыццѐ вяскоўцаў у мірны час.

Вёска Мацы знамянальная тым, што дала свету шмат цікавых, адораных, таленавітых людзей, якія дасягнулі значных вышынь у розных галінах чалавечай дзейнасці. І ўсе яны сваёй працай, талентам праславілі родны край, сваю малую радзіму.

Алена Фамінічна Раманюк не стала выключэннем.

У 1947 годзе сям’я пераехала ў в. Залессе Кобрынскага раёна.

Маці працавала даяркай, таму з самага ранняга дзяцінства дзяўчынка дапамагала на ферме даіць кароў. Ужо ў малым узросце атрымоўвала задавальненне ад гэтай працы, ад адчування сваёй запатрабаванасці, магчымасці дапамагчы бацькам.

У 1952 годзе дзяўчынка пайшла вучыцца ў Залескую сярэднюю школу. Гэта былі гады шчаслівага дзяцінства, клас быў вялікі і вельмі дружны.

Закончыла школу Алена ў 1963 годзе, але не пакінула родныя мясціны.

У лістападзе 1964 года выйшла замуж у суседнюю вёску Сялец, а ў 1965 годзе нарадзілася першая дачка – Наталля.

З фермы ў в. Сялец і пачалася самастойная праца ў жывёлагадоўлі. Справа была не новай, таму працавала Алена самааддана.

Неўзабаве маладая сям’я вырашыла будаваць свой дом і ў 1973 годзе пераехала ў в. Залессе.

Алена Фамінічна пайшла працаваць на ферму. Працавала даяркай, лабаранткай, загадчыцай фермы калгаса імя Суворава.

Старанная праца была заўважана кіраўніцтвам, ды і паказчыкі па надоям павышаліся з кожным месяцам і дасягнулі 4800 кг ад кожнай каровы яе групы.

Праз чатыры гады добрасумленная праца Алены Раманюк была адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1984 годзе Алена Фамінічна ўзнагароджваецца ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Да дробязей жанчына памятае гэтую падзею, якая адбылася ў г. Брэсце. Вельмі хвалююча было разам з іншымі знакамітымі людзьмі Брэстчыны атрымоўваць віншаванні ад кіраўнікоў вобласці, перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці. Высокія ўзнагароды стымулявалі працаваць яшчэ лепш, каб апраўдаць надзеі кіраўніцтва гаспадаркі, дзяржавы.

Майстар жывёлагадоўлі ў 1986 годзе ўдастойваецца звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР».

Акрамя таго, у яе скарбонцы ўзнагарод сем значкоў пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва, чатыры медалі ВДНГ, значкі ўдарніка камуністычнай працы і XX пяцігодкі. За кожнай узнагародай стаяла вялікая самаадданая праца.

Алена Фамінічна — чалавек аб’ектыўны, высокія дасягненні лічыла не толькі сваёй заслугай, а вынікам работы ўсяго калектыву. У сваіх успамінах адзначала: «Гэта быў той час, калі мы ўсе шлі на працу з вялікім жаданнем і вярталіся з задавальненнем ад выкананай работы, перажывалі і радаваліся за поспехі сяброў, знаёмых, гаспадаркі».

Алена Фамінічна была простым і адкрытым чалавекам, падказвала, вучыла, зараджала іншых набытым вопытам. З ёй раіліся, ёй давярала кіраўніцтва, яна вылучалася дэлегатам на сходы, дэпутатам у сельскі і раённы Саветы. На сходах яна адзначала: «Трэба гадаваць годную змену, выхоўваць зацікаўленасць да працы, каб яны перажывалі за пачатую справу, толькі так мы будзем ісці наперад. Мы ж, старэйшае пакаленне, павінны дзяліцца сваім жыццёвым вопытам, мудрасцю і матываваць на поспех!»

Вялікую любоў і павагу да працы яна выхавала сваіх траіх дзяцей. З маленства яны заўжды былі з ёю разам: і на калгаснай працы, і на ўласным падворку.

Будучы на пенсіі, Алена Фамінічна працягвала працаваць. Займалася справай старанна, як і раней, але сэрца балела ад таго, што змяншалася колькасць жывёлы на фермах, гублялася колькасць і якасць кармоў, мяняліся адносіны да працы ў маладога пакалення, якое аддавала перавагу лёгкаму жыццю.

Алена Фамінічна Раманюк пражыла дастойнае жыццё, напоўненае вялікім сэнсам, праславіўшы працай малую радзіму. Яна – прыклад для працоўнага выхавання сучаснай моладзі.

Памерла Алена Фамінічна Раманюк 29 чэрвеня 2023 года, пахавана на старых могілках в. Залессе.

III. З УСПАМІНАЎ СУСЕДЗЯЎ

Людміла Міхайлаўна Рымарук, Валянціна Іванаўна Бяліга:

«У вёсцы Залессе па вуліцы Новай Алена Фамінічна Раманюк пасялілася з сям’ёй адна з першых жыхарак.

Гэта быў канец васьмідзесятых гадоў двадцатага стагодззя. У той час яна працавала даяркай на ферме ў вёсцы Залессе. У сям’і падрастала трое дзяцей.

            Паступова вуліца забудоўвалася, і мы сталі з ёю суседзямі. Першае, што нам, маладым, кінулася ў вочы, — гэта яе працавітасць, дабрасумленныя адно-сіны да любой справы.

Будучы на пенсіі, Алена Фамінічна працавала учотчыкам, загадчыкам фермы, праяўляла сябе, як вельмі граматны працаўнік.

Алена Фамінічна вельмі любіла чытаць, многа выпісвала перыёдыкі. Калі матэрыял яе «зачапіў», яна заўжды дзялілася з намі сваімі ўраджаннямі.

Заўжды дабразычлівая з усімі, цярплівая да людзей са слабасцямі, праяўляла павагу да людзей, асуджала ўсякія спрэчкі і сярод суседзяў, і ў краіне, і ў свеце.

Вельмі любіла сваю краіну, падтрымлівала Прэзідэнта, усе яго ініцыятывы. Сама шмат зрабіла для росквіту Беларусі.

Алена Фамінічна Раманюк была чалавекам шчодрай душы і сэрца, дзялілася з намі насеннем, расадай — усім, што ў яе было. Мы бралі з яе прыклад у вядзенні асабістай гаспадаркі, у вырошчванні гародніны і садавіны. Яна шчодра перадавала нам сваю жыццёвую мудрасць і вопыт.

Смерць Алены Фамінічны для нас, суседзяў, стала вялікай стратай».

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Заслужаныя работнікі Беларусі. Раманюк Алена Фамінічна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай).

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР. Раманюк Алена Фамінічна // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 133 : фат. – (Серыя «Імёны на карце  Кобрыншчыны»).

Малая радзіма вялікіх людзей : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 460-годдзя з часу першага згадвання ў гістарычных крыніцах в. Мацы Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2023. – С. 26 : іл. – (Серыя «Па вёсках нашага краю»).

75 гадоў з дня нараджэння А. Ф. Раманюк (1946) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны: краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л.  С. Дардзюк. — Кобрын, 2020. – С. 21.

Хільчук, М. Вялікай краіны адзнака — за старанную працу падзяка / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. – 2003. – 6 лістапада. – С. 1, 2.

Алена Фамінічна Раманюк старанна і сумленна працавала на даручаным участку калгаснай вытворчасці – у жывёлагадоўлі.

Награды за доблестный труд // Заря. — 1984. – 21 января.

Среди лучших животноводов Брестской области, удостоенных государственных наград, доярка совхоза имени Суворова Кобринского района Е. Ф. Романюк, отмеченная орденом Октябрьской Революции.

[Передовые доярки совхоза им. Суворова] / фото Л. Эйдина // Белорусская нива. – 1980. – 15 апреля.

Романюк Елена Фоминична : список ветеранов Залесского сельсовета, награжденных государственными наградами. – Залесье, 2012.

Раманюк Елена Фамінічна : інфармацыя Залескай публічнай бібліятэкі. – Залессе, 2019.

Даярка калгаса імя Суворава Раманюк Елена Фамінічна ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.