Верхавец Уладзімір Лукіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5. Біяграфічны даведнік. – С.123-124.

ВЕРХАВЕЦ Уладзімір Лукіч (н. 23.5.1931, в. Ліцвінкі Кобрынскага р-на), дзярж. дзеяч БССР. Чл. КПСС з 1954. Скончыў ВПІІІ пры ЦК КПСС (1970). З 1953 на камсамольскай рабоце ў Брэсцкай вобл. З 1962 2-і сакратар Столінскага РК КПБ, з 1963 сакратар парткома вытв. упраўлення, 1-ы сакратар Драгічынскага, з 1970 Кобрынскага РК КПБ, сакратар Брэсцкага абкома КПБ, з 1980 старшыня Дзярж. к-та БССР па прафес.-тэхн. адукацыі. Канд. у чл. ЦК КПБ з 1981. Дэп. Вярх. Савета БССР з 1980.