Верхавец Уладзімір Лукіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 451. – (Яны кіравалі горадам і раёнам).

ВЕРХАВЕЦ Уладзімір Лукіч, нарадзіўся 23 мая 1931 г. у в. Літвінкі. Закончыў Брэсцкі настаўніцкі інстытут імя А.С.Пушкіна (1953), ВПШ пры ЦК КПСС (1970). У 1953—1962 гг. інструктар Брэсцкага абкома, Давыд-Гарадоцкага райкома, 1-ы сакратар Жабінкаўскага райкома, 2-і, 1-ы сакратар Брэсцкага абкома ЛКСМБ. У 1962—1980 гг. 2-і сакратар Столінскага, 1-ы сакратар Драгічынскага, Кобрынскага райкомаў, сакратар Брэсцкага абкома КПБ. Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі (1980—1988), прадстаўнік Дзяржкамадукацыі СССР у Анголе (1988—1991). З 1993 г. працуе метадыстам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1980—1990 гг. Узнагароджаны ордэнамі «Знак пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі.