Вядомыя людзі, ураджэнцы в. Дзівін. Любчук Сяргей Фядосавіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / ДУК “Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 43-44.

Любчук Сяргей Фядосавіч – беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі (1978).

Сяргей Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у в. Дзівін. Скончыў Беларускую кансерва-торыю (1965). 3 1960 г. С. Ф. Любчук — выкладчык, кіраўнік аркестра сярэдняй школы № 34 г. Мінска, саліст-баяніст Бела-рускага тэлебачання і радыё. 3 1965 года — у Брэсце: кіраўнік аркестра народных інстру-ментаў і выкладчык музычнага вучылішча, кіраўнік народнага ансамбля песні і танца «Брастчанка» электра-механічнага завода (1970-1980), з 1981 г. — мастацкі кіраўнік народнага ансамбля песні і танца «Бярэсце» Палаца культуры аблсавпрофа. Адначасова з 1995 г. — мастацкі кіраўнік народнай харавой групы “Красуні” ААТ “Прадтавары” у г. Брэсце. Аўтар фантазій на тэмы беларускіх народных песень для баяна з аркестрам народных інструментаў, рамансаў, песень (у тым ліку «Шла дзяўчына з яру», «Прывітальная», «Светлячкі Чарнобыля», «Песня пра Бярэсце»), «Элегіі» для хору а сарреllа, музыкі да спектакляў Брэсцкага абласнога тэатра лялек, апрацовак і перакладаў для аркестра народных інструментаў і народных хораў.