Героі Сацыялістычнай Працы. Валасюк Фёдар Канстанцінавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 426. — (Вызначыліся працай).

ВАЛАСЮК Фёдар Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1921 г. у в. Багуславічы Жабінкаўскага р-на. Працоўную дзейнасць пачаў у 15-гадовым узросце. У гады Вялікай Айчыннай вайны баец партызанскага атрада імя Фрунзе Брэсцкага злучэння, з 1944 г. у радах Савецкай арміі. У пасляваенныя гады працаваў у органах унутраных спраў г. Кобрына, а ў 1958 г. быў абраны старшынёй праўлення калгаса «XXI з’езд КПСС» Кобрынскага р-на. Пад яго кіраўніцтвам калгас ператварыўся ў перадавую гаспадарку. За дасягнутыя поспехі ў 1966 г. Ф. К. Валасюку было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.