Давідзюк, М. Чалавек, слаўны працай / М. Давідзюк // Камуністычная праца. – 1981. – 21 февраля.

За дасягненне высокіх вынікаў у працы жывёлавод калгаса «Перамога» М. Давідзюк узнагароджана ордэнам Леніна.

ЧАЛАВЕК СЛАЎНЫ ПРАЦАЙ

Шмат прыемных перамен за пяць апошніх гадоў адбылося ў нашай гаспадарцы. Павялічылася колькасць тэхнікі, узрасла вытворчасць прадуктаў раслінаводства і жывёлагадоўлі, сталі прыгажэйшымі вёскі. Духоўна выраслі людзі, палепшыўся іх дабрабыт. У многіх ёсць асабістыя легкавыя аўтамабілі, матацыклы, каляровыя тэлевізары. Адным словам, сённяшнюю вёску ўжо не параўнаеш з той, што была пядь гадоў назад. I ўсё гэта дзякуючы пастаяннаму клопату партыі і ўрада аб далейшым развіцці сельскай гаспадаркі.

Вядома, мы добра разумеем, што дабрабыт наш, ператварэнне ў жыццё грандыёзных планаў партыі, залежаць у першую чаргу ад стараннай працы кожнага з нас. I прыклад у гэтым павінны паказваць мы — камуністы.

Сваю мінулую пяцігодку я выканала датэрмінова—за чатыры гады і дзесяць месяцаў. Выгадавала да чатырохмесячнага ўзросту 3859 парасят, або на 389 — больш, чым было прадугледжана пяцігадовым заданнем. Сёлетні год планую таксама адзначыць ударнай працай. Узяла абавязацельства атрымаць і вырасціць да чатырохмесячнага ўзросту не менш як 700 парасят.

Пытанняў належыць вырашыць шмат. Пагэтаму партыйная арганізацыя гаспадаркі, усе камуністы арганізоўваюць і накіроўваюць людзей на самаадданую працу. А ў нашым грамадстве чалавек цэніцца па яго ўкладу ў развіццё Радзімы. I гэта ўпаўне зразумела, бо ад працоўнага ўкладу кожнага з нас залежыць далейшае ўмацаванне сацыялістычнага грамадства. За дасягненне высокіх вынікаў у працы ўрад узнагародзіў мяне ардэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, бронзавым медалём ВДНГ СССР. А нядаўна да маіх узнагарод дабавілася яшчэ адна — знак «Ударнік дзесятай пяцігодкі». Камуністы калгаса абралі мяне членам партбюро гаспадаркі.

Хутка ў Крамлёўскім Палацы з’ездаў пачне работу XXVI з’езд КПСС. Для нас, камуністаў, гэта велічнае свята ператварэння ў жыццё бессмяротных ленінскіх ідэй.

М. ДАВІДЗЮК,

жывёлавод калгаса «Перамога».