Дземідовіч, Т. Будні селькома / Т. Дземідовіч // Камуністычная праца. – 1986. – 26 жніўня.

У характары Міхаіла Калістратавіча Дубінкі — прыносіць вялікую карысць справе, за якую ён бярэцца.

БУДНІ СЕЛЬКОМА

У Міхаіла Калістратавіча Дубінкі шмат разнастайных грамадскіх даручэнняў. Член партбюро калгаса, дэпутат: Хідрынскага сельскага Сазета, член бюро гаркома КПБ… I гэтага для аднаго чалавека нямала — паспявай толькі паварочвацца. А яшчэ ж брыгадзірскія абавязкі — нялёгкія, клапатлівыя, напоўненыя не толькі працоўнымі перамогамі, але і канфліктнымі сітуацыямі, балючымі праблемамі, пакутлівымі сумненнямі. Але Міхаіл Калістратавіч не скардзіцца на перагрузкі, цягне свой воз з зайздроснай настойлівасцю і ўпэўненасцю ў сваіх сілах.

Калі шукалі кандыдатуру па пасаду старшыні Хідрынскага селькома (на грамадскіх пачатках, вядома), зноў успомнілі пра М. К. Дубінку. Праўда. шчыра прызнаюся, баяліся, што Міхаіл Калістратавіч справядліва заўпарціцца — колькі можна! I… пралічыліся.

— Зберагчы хараство, непаўторнасць родных мясцін — абавязак кожнага чалавека, — раслумачвае сваю пазіцыю М. К. Дубінка. — Задача селькома — аб’яднаць гэтыя намаганні людзей, зрабіць вёску яшчэ больш утульнай, прыгожай, а жыццё землякоў — цікавым і змястоўным. Ці ж мог я адмовіцца?

У характары Міхаіла Калістратавіча ёсць адна рыса, якая не робіць яго асабістае жыццё спакойным, затое прыносіць вялікую карысць справе, за якую ён бярэцца. Гэтая рыса — абавязковасць. Узяўшы на сябе ношу старшыні селькома, М. К. Дубінка прыняўся энергічна наводзіць парадак :на падуладнай тэрыторыі.

З чаго пачаў? З падбору кадраў — памочнікаў. аднамыснікаў. Членамі камітэта сталі загадчык склада гаруча-змазачных матэрыялаў Іван Якаўлевіч Тарасюк, палявод Іван Кірылавіч Дубінка, інжынер-будаўнік Вольга Васільеўна Дзмітрук і бухгалтар першага вытворчага ўчастка Любоў Сяргееўна Дубінка. Такія ж энтузіясты справы, як і сам старшыня. яны з першых дзён паставілі перад сабой задачу; садзейнічаць умацаванню сувязей Савета з насельніцтвам, шырэй прыцягваць хідрынцаў да вырашэння пытанняў грамадскага жыцця, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва.

Хідры, па нашых раённых мерках, — вёска даволі салідная. Тут жыве каля 650 чалавек, амаль у кожным двары ёсць уласная карова, іншая жыўнасць, прысядзібны ўчастак. Шмат тут і грамадскіх, гаспадарчых пабудоў. Адным словам, спраў для селькома хапае. Многія пытанні вырашаюцца, як гаворыцца, у рабочым парадку. А найбольш важныя праблемы абмяркоўваюцца на пасяджэннях селькома. Толькі ў бягучым годзе, напрыклад, былі разгледжаны пытанні «Аб добраўпарадкаванні і навядзенні санітарнага парадку ў вёсцы», «Аб прыцягненні непрацуючага насельніцтва да работ па нарыхтоўцы кармоў для грамадскай жывёлагадоўлі, « Культуру ж жылля — у сельскі быт» і інш. Па ініцыятыве камітэта праведзены сходы сяльчан, на якіх размова ішла аб барацьбе супраць п’янства і алкагалізму, забеспячэнні рацыянальнага і эканомнага расходавання хлеба і хлебапрадуктаў і г. д.

Добраўпарадкаванне вёскі, упрыгожванне яе — пастаянны клопат селькома. Безумоўна, многія пытанні М. К. Дубінку вырашаць лягчэй, чым старшыням ікшых селькомаў. Як ні круці, а ён усё ж Герой Сацьіялістычнай Працы паважаны ў раёне чалавек. З ім лічацца. I ўсё ж пад ляжачы камень, кажуць, і вада не цячэ. Члены селькома рэгулярна абходзяць двары, цікавяцца клопатамі і патрэбамі людзей. сочаць за парадкам на вуліцах — адным словам. вывучаюць абстаноўку на даручаным участку. Свае назіранні, заўвагі, вывады, прапановы яны абмяркоўваюць потым на пасяджэнні камітэта, распрацоўваюць план дзеянняў. Што можна, робяць сваімі сіламі, а калі пытанне патрабуе ўмяшання вышэйшых інстанцый, Міхаіл Калістратавіч ідзе за дапамогай у выканком сельскага Савета.

У многім, дзякуючы настойлівасці селькомаўцаў, Хідры маюць сёння такі добраўпарадкаваны выгляд. Асабліва радуе вока пэнтр вёскі. Тут размясціліся сельскі Савет, праўлен не калгаса «Зара», Дом культуры, кафэ-магазін, аддзяленне сувязі, плавальны басейн. Крыху далей — цудоўны дзіцячы сад, новыя жылыя дамы…

Цэнтральная вуліца заасфальтавана, на плошчы ўстаноўлен фантан, усюды пасаджаны кветкі. У рабоце селькома няма дробязей. лічаць Міхаіл Калістратавіч і яго памочнікі. Рамонт агароджы, ачыстка вуліц і двароў. барацьба з пустазеллем, пасадка дрэў і кветак — гэтыя і многія іншыя праблемы знаходзяцца ў цэнтры іх увагі. ГІа ініцыятыве камітэта сёлета былі арганізаваны суботнікі па закладцы Алеі міру і Парку дру жбы, добраўпарадкаванню могілак, праведзена спаборніцтва на лепшы вясковы дом. У выніку сёння кожная пятая сядзіба носіць ганаровае званне «Дом узорнага парадку». Дарэчы, самы актыўны ўдзел у гэтым спаборніцтве прынялі самі члены селькома — іх падвор’і цяпер па праву называюць самымі прыгожымі ў вёсцы.

У сваёй дзейнасці сельком пастаянна адчувае дапамогу і падтрымку сельвыканкома. Сам М. К. Дубінка і яшчэ адзін член камітэта — В. В. Дзмітрук з’яўляюцца дэпутатамі сельскага Савета, удзельнічаюць у рабоце яго сесій, часта бываюць на пасяджэннях выканкома, пагэтаму заўсёды знаходзяцца ў курсе ўсіх спраў. Шмат карыснага атрымліваюць яны для сябе і на спецыяльных семінарах селькомаў (у Савеце іх 17). Тут актывісты знаёмяцца з планамі гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, новымі заканадаўчымі актамі, падводзяць вынікі работы абменьваюцца вопытам і г. д.

Вось так і працуе грамадскі сельскі камітэтвёскі Хідры — настойліва, актыўна ўплывае на ўсе бакі жыцця мясцовых жыхароў.

Т. ДЗЕМІДОВІЧ,

член метадычнага савета кабінета савецкай работы пры райвыканкоме, сакратар выканкама Хідрдаскага сельскага Савета народных дэпутатаў.