Заслужаныя работнікі Беларусі. Чэрнік Ігар Паўлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай).

Заслужаныя работнікі Беларусі

ЧЭРНІК Ігар Паўлавіч, нарадзіўся ў 1932 г. у в. Гарадзец. Заслужаны работнік культуры (1975). Закончыў Гродзенскае педагагічнае вучылішча (1968), Мінскі інстытут культуры (1983). Працаваў мастацкім кіраўніком Антопальскага дзіцячага дома, кіраўніком фотагуртка і вакальнай групы Кобрынскага Дома піянераў, настаўнікам музыкі і спеваў СШ №1 г. Кобрына, дырэктарам Кобрынскага РДК, дырэктарам Брэсцкага абласнога Дома народнай творчасці, мастацкім кіраўніком народнага хору настаўнікаў Камянецкага РДК, дырэктарам Чарнянскай дзіцячай музычнай школы, мастацкім кіраўніком народнага ансамбля народнай песні «Галасы Палесся» (г. Брэст), з 1997 г. хормайстар народнага хору «Колас» Гарадзецкага сельскага клуба.