Заслужаныя работнікі Беларусі. Шаўчук Ганна Рыгораўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай)

Заслужаныя работнікі Беларусі

ШАЎЧУК Ганна Рыгораўна, нарадзілася ў 1933 г. у в. Нятрэба. Заслужаны работнік аховы здароўя (1982). Закончыла Брэсцкую фельчарска-акушэрскую школу. Працавала фельчарам, в.а. галоўнага ўрача Дзмітравіцкай участковай бальніцы Камянецкага р-на, акушэркай, фельчарам, в.а. галоўнага ўрача Гарадзецкай урачэбнай амбулаторыі.