Заслужаныя работнікі Беларусі. Яромін Лявонцій Васільевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай).

Заслужаныя работнікі Беларусі

ЯРОМІН Лявонцій Васільевіч, нарадзіўся ў 1948 г. у в. Папялёва Пружанскага р-на. Заслужаны работнік сацыяльнай абароны (1998). Закончыў Брэсцкае медыцынскае вучылішча, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў фельчарам Тэльменскай амбулаторыі, дырэктарам Шарашоўскага дома інвалідаў, Шарашоўскага псіханеўралагічнага інтэрната, з 1983 г. дырэктар Кобрынскага псіханеўралагічнага інтэрната.