Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Любчук Сяргей Феадосавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 122 — 123 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

ЛЮБЧУК Сяргей Феадосавіч. Нарадзіўся 2 мая 1940 года ў вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна. Закончыў Беларускую кансерваторыю (1965). З 1960 года С. Ф. Любчук — выкладчык, кіраўнік аркестра сярэдняй школы № 34 г. Мінска, саліст-баяніст Беларускага тэлебачання і радыё. З 1965 года — у Брэсце: кіраўнік аркестра народных інструментаў і выкладчык музычнага вучылішча, кіраўнік народнага ансамбля песні і танца «Брастчанка» электрамеханічнага завода (1970-1980), з 1981 года — мастацкі кіраўнік народнага ансамбля песні і танца «Бярэсце» Палаца культуры абласнога савета прафсаюзаў. Адначасова з 1995 года — мастацкі кіраўнік народнай харавой групы «Красуні» ААТ «Прадтавары» ў горадзе Брэсце. Аўтар фантазій на тэмы беларускіх народных песень для баяна з аркестрам народных інструментаў, рамансаў, песень (у тым ліку «Шла дзяўчына з яру», «Прывітальная», «Светлячкі Чарнобыля», «Песня пра Бярэсце»), «Элегіі» для хору а сарреllа, музыкі да спектакляў Брэсцкага абласнога тэатра лялек, апрацовак і перакладаў для аркестра народных інструментаў і народных хораў. У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР».

Лученок, И. [Вступление] / И. Лученок // Любы мой край: зборнік песень / С. Ф. Любчук – Брэст : выд. С. Лабарова, 2000.

Любчук Сергей Феодосьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. – В 7 т. — Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. – Кн. 1. — С. 52.

Вядомыя людзі, ураджэнцы в. Дзівін. Любчук Сяргей Фядосавіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 43-44.

Любчук Сяргей Фядосавіч // Новыя кнігі : на старонках беларускага друку. – 2019. — № 8. – С. 21.

2 мая — Любчук Сяргей Фядосавіч (1940, Кобр. р-н), дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

Определены финалисты музыкального конкурса «Песни о Бресте» // Заря. – 2018. – 2 октября.

Любчук Сергей Феодосьевич среди финалистов первого этапа конкурса проекта «Песни о Бресте».

Рубашевский, Ю. «Голоса Полесья» на Волыни / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. – 2012. – 22 августа.

Народный ансамбль «Берестье» (руководитель Сергей Любчук) получил Почетную грамоту дипломанта международного фестиваля искусств «Песни великой Волыни».

Гармель, Е. С любовью к песне / Елена Гармель // Вечерний Брест. – 2012. – 12 июля.

Песени заслуженного работника культуры Беларуси Сергея Любчука есть в репертуаре народного хора «Скарбніца».

Шеламова, Т. Играй, музыкант / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. – 2010. – 30 апреля.

Жизненный и творческий путь С. Любчука.

Зажигали «Красунi» // Вечерний Брест. – 2009. – 2 октября.

Ансамблем «Красунi» руководит Сергей Любчук.

Музыкальный подарок [Электронный ресурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Режим доступа: http://kb.brl.by/index.php/books/item/311-музыкальный-подарок. – Дата доступа: 05.04.2019.

Среди авторов нотного сборника композиторов Брестчины «Музыкальный подарок» — С. Ф. Любчук.