Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Шутро Ганна Мікалаеўна // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 126 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

ШУТРО Ганна Мікалаеўна (1942-2020). Нарадзілася 7 студзеня 1942 года ў вёсцы Зарой Дзятлаўскага раёна. Закончыла завочны Маскоўскі ўсесаюзны інстытут харчовай прамысловасці. Біяграфія Ганны Шутро на Кобрыншчыне пачалася ў 1978 годзе, калі яе — галоўнага інжынера Лёзненскага кансервава-агароднінасушыльнага камбіната — перавялі на пасаду дырэктара Кобрынскага кансервавага завода. На той час яна мела добрую практыку ў кансервавай галіне. Ужо праз год кіраўніцтва Г. Шутро Кобрынскі кансервавы завод быў занесены на гарадскую Дошку гонару. Прадукцыю прадпрыемства ведалі не толькі ў рэспубліцы, але i ва ўсім Савецкім Саюзе. Завод стаў пастаянным уладальнікам пераходнага Чырвонага сцяга, а пасля распаду Саюза — яго захавальнікам. Заводу Ганна Шутро прысвяціла 22 гады. Адданасць і шчырасць у працы Г. М. Шутро адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх — сярэбраны медаль ВДНГ СССР і ордэн Дружбы народаў (1986). У 1999 годзе ёй было прысвоена званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь». У энцыклапедычнае выданне «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь», прысвечанае 70-годдзю Вялікай Перамогі, унесена яе імя. Такое прызнанне Г. М. Шутро атрымала за значныя дасягненні ў прафесіянальнай дзейнасці і актыўную грамадзянскую пазіцыю. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Ганна Мікалаеўна з’яўлялася членам прэзідыума Кобрынскага раённага савета ветэранаў і старшынёй савета ветэранаў ААТ «Кобрынскі кансервавы завод».

Заслужаныя работнікі Беларусі. Шутро Ганна Мікалаеўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай).

Шутро Анна Николаевна : [некролог] / Кобринский районный исполнительный комитет, Кобринский районный Совет депутатов // Кобрынскі веснік. — 2020. — 30 верасня (№ 76). — С. 7 : фот.

Елизарова, Ж. «Время выбрало нас» / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. — 2019. —2 кастрычніка. — С. 4 : фот.

Анна Шутро — первая женщина-руководитель в г. Кобрине.

Дубіна, Л. Жыла жыццём завода / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. — 2015. — 15 жніўня. — С. 4.

Мельнік, Р. Добрыя справы не забываюцца / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2013. – 6 сакавіка. – С. 2.

У гарадскім Палацы культуры ўпершыню адбыўся ўрачысты прыём заслужаных людзей Кобрыншчыны, узнагароджаных працоўнымі ордэнамі і медалямі, у ліку якіх Г. М. Шутро.

Елизарова, Ж. Мои года – мое богатство / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. — 2012. — 12 января (№ 2). — C. 5.

Мельнік, Р. Вернасць роднаму калектыву / Раман Мельнiк // Кобрынскі веснік. — 2011. — 1 кастрычніка. — С. 4.

Аб ветэране працы Кобрынскага кансервавага завода Ганне Мікалаеўне Шутро.

Мельнік, Р. Ісці насустрач былым калегам / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2006. – 22 лістапада.

З 2000 года Г. Шутро выконвае абавязкі старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Кансервавы завод».

Пянко, А. Крэда дырэктара / А. Пянко // Кобрынскі веснік. – 1998. – 23 верасня. – С. 2.

Пад кіраўніцтвам Г. Шутро на Кобрынскім кансервавым заводзе ўкаранілі новыя тэхналогіі, асвоілі шматлікія віды прадукцыі.