Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Яромін Лявонцій Васільевіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 127 — 128 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

ЯРОМІН Лявонцій Васільевіч (1948-2020). Нарадзіўся 30 чэрвеня 1948 года ў вёсцы Папялёва Пружанскага раёна. У 1967 годзе закончыў Брэсцкае медыцынскае вучылішча, потым Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Сваю працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам медыцын-скай амбулаторыі ў вёсцы Тэльмы Брэсцкага раёна. У 1971 годзе прыняты на працу фельчарам у Шэрашэўскі дом інвалідаў. У 1983 годзе ўзначаліў дзяржаўную ўстанову «Кобрынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў». Пад яго кіраўніцтвам павысіўся ўзровень працы дома-інтэрната, неаднаразова ўстанове прысвойваўся статус адной з лепшых у вобласці.

Імя Л. В. Яроміна добра вядома ў сістэме сацыяльнай абароны не толькі вобласці, але і рэспублікі. 40 гадоў свайго жыцця прысвяціў ён гэтай высакароднай справе, з іх 30 гадоў працаваў дырэктарам дамоў-інтэрнатаў. За добрасумленныя адносіны да працы, дасягнутыя высокія вынікі і вялікі асабісты ўклад у развіццё галіны ў 1998 годзе Л. В. Яроміну было прысвоена званне «Заслужаны работнiк сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь». Па выніках працы ў 2007 годзе атрымаў ганаровае званне «Чалавек года». Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. На працягу многіх гадоў Лявонцій Васільевіч з’яўляўся членам рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Імя Яроміна Лявонція Васільевіча ўнесена ў міжнародную энцыклапедыю «Лепшыя людзі».

Заслужаныя работнікі Беларусі. Яромін Лявонцій Васільевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай).

Еремин Леонтий Васильевич : [некролог] // Кобрынскі веснік. – 2020. – 8 лютага. – С. 3.

Ушел из жизни бывший руководитель государственного учреждения «Кобринский психоневрологический дом-интернат для престарелых и инвалидов», заслуженный работник социальной защиты Республики Беларусь Л. В. Еремин.

Савчук, М. Дом-интернат — дело всей жизни / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. — 2018. — 6 декабря (№ 49). — С. 5.

70-летие отметил заслуженный работник социальной защиты Республики Беларусь Л. В. Еремин.

Два жителя Кобрина включены в международную энциклопедию «Лучшие люди» // Кобрин — информ. – 2012. – 6 сентября. – С. 3.

Второй выпуск энциклопедии «Лучшие люди», совместный проект бывших союзных республик России, Украины, Казахстана и Беларуси, включает два жителя Кобрина — Т. М. Слинко, Л. В. Еремин.

Петрова, А. Всякое время своих друзей собирает / Алина Петрова // Беларускi час. — 2011. — 25 февраля — 3 марта. — C. 25.

Директор Кобринского психоневрологического дома-интерната Л. Ерёмин награжден медалью за развитие социального партнёрства.

Охремук, Л. «Мы не одни, когда есть дом…» / Лариса Охремук // Заря. — 2008. — 27 ноября. — C. 7.

Имя Л. В. Еремина хорошо известно в системе социальной защиты не только области, но и республики.