Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Раманюк Алена Фамінічна // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 133 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

РАМАНЮК Алена Фамінічна. Нарадзілася 26 лютага 1946 года ў вёсцы Мацы Кобрынскага раёна. Нейкі час працавала на ферме ў вёсцы Сялец. На ферму ў Залессе прыйшла ў 1973 годзе. Працавала загадчыцай фермы, лабаранткай, даяркай, з 2001 года зноў загадчыца фермы калгаса імя Суворава. У 1977 годзе ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, у 1984 годзе — ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Мае чатыры медалі ВДНГ, значкі ўдарніка камуністычнай працы і X пяцігодкі. У 1986 годзе ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР».

Заслужаныя работнікі Беларусі. Раманюк Алена Фамінічна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай).

Хільчук, М. Вялікай краіны адзнака — за старанную працу падзяка / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. – 2003. – 6 лістапада.

Алена Фамінічна Раманюк старанна і сумленна працавала на даручаным участку калгаснай вытворчасці – у жывёлагадоўлі.

Награды за доблестный труд // Заря. — 1984. – 21 января.

Среди лучших животноводов Брестской области, удостоенных государственных наград, доярка совхоза имени Суворова Кобринского района Е. Ф. Романюк, отмеченная орденом Октябрьской Революции.

Раманюк Елена Фамінічна : інфармацыя Залескай публічнай бібліятэкі. – Залессе, 2019.

Романюк Елена Фоминична : список ветеранов Залесского сельсовета, награжденных государственными наградами. – Залесье, 2012.