Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Тарасюк Іван Іванавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 133 — 134 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

ТАРАСЮК Іван Іванавіч (1941-2009). Нарадзіўся 10 лістапада 1941 года ў вёсцы Самары Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці. Закончыў Ленінградскі інстытут сельскай гаспадаркі. У 1974-1975 гадах — намеснік старшыні, з 1975 года старшыня калгаса «Зара» Кобрынскага раёна. Працоўная дзейнасць Івана Іванавіча адзначана заслужанымі ўзнагародамі. У 1981 годзе ён быў узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», у 1986 годзе — ордэнам Працоў-нага Чырвонага Сцяга, у 1987-м — бронзавым медалём «ВДНГ СССР». За высокія вытворчыя паказчыкі і сацыяльнае развіццё гаспадаркі ў жніўні 1998 года прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». У 2006 годзе І. І. Тарасюк узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» III ступені. Па выніках абласнога конкурсу І. І. Тарасюку прысвоена ганаровае званне «Чалавек года — 2007». У 2006 годзе ў складзе дэлегацыі ад Кобрыншчыны быў удзельнікам трэцяга Усебеларускага народнага сходу.

Заслужаныя работнікі Беларусі. Тарасюк Іван Іванавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай).

Заслуженные работники Беларуси. Тарасюк Иван Иванович // Хидры — первый агрогородок на Кобринщине : информационно — аналитический очерк / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации ; сост. Светлана Курачук, гл. библиограф. – Кобрин, 2007. – С. 40. – (Наша гордость, наша слава).

75 гадоў з дня нараджэння І. І. Тарасюка (1941) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 17.

Тарасюк Иван Иванович : [некролог] // Кобрынскі веснік. – 2009. – 5 снежня. – С. 2.

Оборвалась жизнь одного из опытнейших руководителей агропромышленного комплекса Брестчины руководителя колхоза «Заря» И. И. Тарасюка.

Савчук, М. Путь председателя / Маргарита Савчук // Кобрин информ. – 2009. – 10 декабря. – С. 3.

35 лет история колхоза «Восходящая заря» создавалась под руководством инициативного организатора и грамотного руководителя сельскохозяйственного производства И. И. Тарасюка.

Дзяржаўныя ўзнагароды — працаўнікам Брэстчыны // Заря. – 2006. – 4 марта. – С. 3.

Сярод узнагароджаных за высокія дасягненні ў вытворчай і сацыяльна-культурнай сферах, значны асабісты ўклад у выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі ў 2001-2005 гадах – І. І. Тарасюк.

Сацук, А. Яркий свет зари / Алексей Сацук // Кобрынскі веснік. – 2006. – 18 лістапада. – С. 2.

О трудовом пути И. И. Тарасюка свидетельствуют многочисленные грамоты, медали, другие награды.

Скакун, А. Председателю колхоза «Заря» Кобринского района И. И. Тарасюку / Алексей Скакун // Белорусская нива. – 2001. – 14 ноября.

Поздравление с 60-летием со дня рождения И. И. Тарасюка.

Лучший председатель года // Заря. – 2001. – 22 марта

За большой личный вклад в развитие сельскохозяйственного производства области, укрепление экономики своих хозяйств объявлены благодарности руководителям: B. Г. Кузич — председатель колхоза имени Димитрова Кобринского района; И. И. Тарасюк – председатель колхоза «Заря» Кобринского района.

Сацук, А. Ёсць у «Зары» свае героі / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 2000. – 12 студзеня. – С. 2.

Калгас «Зара» ўзначальвае вопытны кіраўнік «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі» І. І. Тарасюк.

[Тарасюк Іван Іванавіч] // Аб узнагароджанні групы работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Брэсцкай вобласці дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь : Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 1998, № 62. – Заря. – 1998. – 7 февраля. – С. 1.