100 гадоў з дня нараджэння Н. І. Місюк (1924) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны:краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 130.
100 гадоў з дня нараджэння Н. І. Місюк (1924)
Місюк Надзея Іосіфаўна (1924-2004). Нарадзілася 17 лістапада 1924 г. у в. Магдалін Кобрынскага павета. У гады Вялікай Айчыннай вайны партызанка атрада імя А. В. Суворава Пінскага злучэння. З 1944 г. па 1951 г. — сакратар Кіселявецкага сельсавета. З 1951 г. — звеннявая, з 1957 г. — брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Новы шлях» Кобрынскага раёна. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
Місюк Надзея Іосіфаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 428. – (Вызначыліся працай).
Місюк Надзея Іосіфаўна // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 22. : фат.