Знаёмцеся: саўгас «Днепра-Бугскі» // Кобрынскі веснік. – 1992. – 11 лістапада. – С. 3.

Са дня стварэння саўгаса «Днепра-Бугскі» яго ўзначальвае ініцыятыўны дырэктар — Антон Сцяпанавіч Ткачук.

ЗНАЁМЦЕСЯ: саўгас «Днепра-Бугскі»

Гэта гаспадарка параўнаўча маладая, вырасла, як кажуць, на голым месцы. Але за дзесяцігоддзе свайго існавання, дзякуючы працоўнаму калектыву ператварылася ў высокарэнтабельнае, магутнае сельскагаспадарчае прадпрыемства са стабільнай эканомікай і вялікімі грашовымі прыбыткамі. Саўгас з дня яго стварэння ўзначальвае ініцыятыўны дырэктар, душэўны чалавек, улюбіны ў сваю справу, Антон Сцяпанавіч Ткачук. За работу ў сельскагаспадарчай вытворчасці ён быў узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Асноўная мэта нашай працоўнай дзейнасці — забеспячэнне максімальнай аддачы меліяраваных зямель і стварэнне умоў для сапрауднага, забяспечанага жыцця земляробаў на ўзроўні сучасных высокаразвітых краін, гаворыць дырэктар саўгса А. С. Ткачук.