Біяграфічны нарыс

Мікалай Іванавіч Карніевіч нарадзіўся 28 снежня 1941 г. у в. Будзішча Гомельскай вобласці. Гэта былі гады ваеннага ліхалецця. Свайго бацьку ён ніколі не бачыў: Іван Васільевіч Карніевіч у першыя дні вайны пайшоў на фронт, дзе загінуў. Калі немцы спалілі вёску, Анна Яўсееўна з маленькім сынам перабралася жыць у зямлянку.
Пасля вайны цяжка было маці з сынам, але, нягледзячы на ўсі цяжкасці, хлопчык гадаваўся вельмі дапытлівым і настойлівым. Мікалай скончыў дзесяцігодку, у фуфайцы і кірзавых ботах, з палатнянай торбай на плячы паехаў у Гомель. Дакладна не ведаў, у якую вучэбную ўстанову будзе паступаць, але яму заўсёды падабаліся людзі ў форме. Сустрэча з маладымі матросамі паспрыяла яго паступленню ў 1958 г. у Гомельскі тэхнікум воднай гаспадаркі.
Працоўную біяграфію выпускнік тэхнікума пачаў на Пінскім суднабудаўнічым заводзе. Узначальваў камсамольскую арганізацыю завода, часта дзяжурыў па ахове грамадскага парадку, тады стаў разумець, што хоча працаваць у міліцыі. 1 верасня 1965 г. стаў курсантам Мінскай сярэдняй спецыяльнай школы міліцыі імя М. Фрунзе. У гэтым жа годзе ў яго жыцці адбылася яшчэ адна знамянальная падзея – сустрэча з будучай жонкай Таццянай.
Пасля заканчэння школы міліцыі Мікалай Карніевіч семь гадоў адпрацаваў у Столінскім РАУС. Разам з падзякамі за службу, прасоўваннем ад оперупаўнаважанага да намесніка начальніка па аператыўнай рабоце, а потым і начальніка РАУС з адзнакай скончыў Акадэмію МУС СССР.
Вясной 1974 г. М. І. Карніевічу прапанавалі ўзначаліць Лунінецкі РАУС. Амаль год новы начальнік міліцыі жыў у інтэрнаце ў Лунінцы, а Таццяна Васільеўна з дзвюма дочкамі заставаліся ў Століне. Нарэшце сям’я аб’ядналася ў новай кватэры. За высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці Лунінецкаму ГРАУС былі ўручаны ключы ад аўтамабілей УАЗ. Калі быў пабудаваны новы адміністрацыйны будынак (, адзел займаў лідзіруючыя пазіцыі.
У ліпені 1981 г. вопытнага кіраўніка, які прайшоў многія звёны аператыўна-следчай работы, пераводзяць на болей складаны ўчастак – у Кобрынскі ГРАУС. Тады аддзел размяшчаўся ў будынку былога Спаскага манастыра – помніка архітэктуры ХV ст., не было ніякіх выгод, а сучасны будынак з’явіўся толькі ў 2009 г. Два гады напружанай работы па навядзенню парадка і дысцыпліны ва ўсіх падраздзяленнях далі свае вынікі: на працягу шэрагу гадоў аддзел быў лепшым сярод ГРАУС Брэсцкай вобласці.
За 15 гадоў пад кіраўніцтвам Мікалая Іванавіча калектыў неаднаразова атрымліваў граматы, узнагароджаны пераходзячым Чырвоным сцягам УУС Брэсцкага аблвыканкама, прызам капітана міліцыі К. Р. Уладзімірава, пераходным прызам імя С. I. Сікорскага (1994), быў занесены ў Кнігу гонару МУС Беларускай ССР (1995). У 1987 г. М. І. Карніевіч атрымаў пагоны палкоўніка міліцыі.
За ўмелую арганізацыю работы аддзела ўнутраных спраў па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю М. І. Карніевіч быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За доблесную працу», «За бездакорную службу» трох ступеней, «50 гадоў Савецкай міліцыі», «Ветэран працы».
У 1995 г. Мікалай Іванавіч выйшаў на заслужаны адпачынак. На працягу 20 гадоў узначальваў Савет ветэранаў Кобрынскага ГРАУС, аказваў дапамогу ў маральна-псіхалагічным гартаванні асабовага складу аддзела, перадаваў багаты жыццёвы і прафесійны вопыт маладым супрацоўнікам. Ветэранская арганізацыя ў 2003, 2006, 2012 і 2016 гг. была ўзнагароджана дыпломамі I ступені Рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод ветэранскіх арганізацый органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Капітан міліцыі Зінаіда Іванаўна Навасад напісала верш да 70-годдзя Мікалая Іванавіча, дзе такія радкі: «На избранном пути не оступился, / Мундира честь нигде не запятнал… / По долгу чести жил. И люди знали: / В беде помочь всегда готов был он… / Он сопереживал. Бывало, злился – / Нельзя его эмоции забыть. / Мы видели: он жил судьбой отдела, / Был строг, доступен, прост и справедлив».
Мікалай Іванавіч лічыў сябе шчаслівым чалавекам. Таццяна Васільеўна 36 гадоў узначальвала дзіцячы садок № 6 г. Кобрына, яе ведалі і паважалі ў горадзе. Старэйшая дачка Алена Мікалаеўна працуе акушэрам-гінеколагам у Кобрынскім радзільным доме. Гонарам бацькі з’яўлялася яго малодшая дачка Вольга Мікалаеўна (у замужжы Мазур): пасля заканчэння Беларускага інстытута правазнаўства працуе ў крымінальнай інспекцыі Кобрынскага ГРАУС.
М. І. Карніевіч памёр 5 кастрычніка 2020 г. Яго ведала практычна ўся Кобрышчына. Такія людзі, як М. І. Карніевіч, усё сваё працоўнае жыццё прысвяціўшый службе інтарэсам народа і дзяржавы і аддаўшый ёй часцінку свайго сэрца, з’яўляюцца прыкладам для маладога пакалення.
Спіс крыніц
- Главное – сердцем не стареть : к 25-летию Белорусской общественной организации ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск. – Минск, 2016. – 220 с. : ил. – См. на с. 21, 31, 32, 35, 116, 158–163, 193–194.
- Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – 165 с. : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).
- Съедин, С. Кобринские традиции / Сергей Съедин // У хорошего поководца нет плохих солдат : очерки о белорусской милиции. Минск, 2002. С. 3–11.
- Тимошенко, И. О. Солдаты милиции / И. О. Тимошенко. – Минск. 1976. – 144 с.
- Храним традиции брестской милиции : 1939–2014 / под общ. ред. Ф. Ф. Балейко. – Брэст : Альтернатива. 2014. – 124 с. : ил. – См. на с. 94.
- Чубаров, Б. Н. На службе людям : в ознаменование 75-летия образования Кобринского РОВД : [биографические очерки о сотрудниках Кобринской милиции, рассказы] / Б. Н. Чубаров. – Брест. 2014. – 163 с. : ил., портр.
- Елизарова, Ж. На страже закона и семьи / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 12 кастрычніка. С. 6.
- Аддзелу ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама (1939) – 85 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 137–138.
- Савчук, М. Человек-легенда / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 12 ноября (№ 46). С. 6.
- Памяти товарищей : [некролог Николаю Ивановичу Корниевичу] // На страже. 2020. 9 октября (№ 47). С. 16.
- Светлая память : [некролог] // Кобрин-информ. 2020. 8 октября (№ 41). С. 6.
- Белов, Д. На страже законности и правопорядка / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 2 лістапада. С. 1, 3.
- Степанюк, В. Путь длиною в сотню лет / Владимир Степанюк // Кобрин-информ. 2017. 2 марта. С. 4.
- Наливайко, В. Письмо сотруднику милиции / Валерия Наливайко // Кобрин-информ. 2015. 21 мая (№ 20). С. 5.
- Наливайко, В. Письмо сотруднику милиции / Валерия Наливайко // На страже. 2015. 1 мая (№ 18). С. 6.
- Савчук М. Когда зажигают звезды / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2012. 12 января. С. 4.
- Савчук, М. Династия полковника Корниевича / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2010. 4 марта. С. 5.
- Савчук, М. Жизнь – в службе : [о полковнике Н. И. Корниевиче – бывшем начальнике Кобринского РОВД] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2003. 6 марта. С. 4.
- Николаев, В. Добрые дела всегда ко времени / В. Николаев // Заря. 2002. 12 февраля. С. 2.
- Сацук, А. Выказалі ўдзячнасць / А. Сацук // Кобрынскі веснік. 1995. 12 красавіка. С. 2.