Кукас, Я. Слова пра земляка / Я. Кукас // Камуністычная праца. – 1987. – 5 лютага.

Званне «Заслужаны меліяратар БССР» прысвоена машыністу экскаватара—Васілю Раманавічу Селівоніку, а Якаву Раманавічу Кузьмічу і Івану Георгіевічу Саўчуку ўручаны вышэйшыя ўзнагароды — ордэны Леніна.

СЛОВА ПРА ЗЕМЛЯКА

Пасля вайны настрой у людзей быў вясёлым, радасным. Хоць і цяжка прыходзілася, работы было шмат, усё ж стомы, здавалася, не адчувалі. Разумелі, што працуем на сябе, на сваю краіну, радаваліся, што закончылася вайна. Працавалі і спявалі. Колькі песень пераслухала тады наша Кобрыншчына! Спявалі на сенажаці, на жніве, па дарозе на работу, на вячорках… Той час быў напоўнены вялікімі надзеямі і марамі. А якія мары могудь абыходзіцца без песень?

У тыя цудоўныя, маладыя свае гадыІван Саўчук і я пачыналі працоўную дзейнасць на зямлі нашых бацькоў, у калгасе «Шлях да камунізму». Я пасля заканчэння у 1954 годзе сярэдняй школы ўладкаваўся на работу прычэпшчыкам, а Іван, адслужыўшы ў радах Савецкай Арміі, закончыў курсы механізатараў і ў 1955 годзе стаў працаваць памочнікам камбайнера ў родным калгасе. Працавалі тады не толькі днем, але і ноччу, вырашалі адначасова некалькі задач, хутчэй асвойвалі новую тэхніку, павышалі каэфіцыент яе выкарыстання, скарачалі перыяд правядзення важнейшых сельскагаспадарчых работ, хутчэй рыхтавалі прадукцыю для здачы дзяржаве.

Але мы нядоўга працавалі разам. У хуткім часе нашы шляхі на 27 гадоў разышліся. Я вучыўся, служыў у арміі, зноў вучыўся, потым некалькі гадоў працаваў на Украіне. А Іван звязаў свой лёс з меліярацыяй. Зноў шляхі-дарогі звялі нас у 1981 годзе ў Яроміцкім БМУ. З таго часу меліярацыя, пераўтварэнне роднай Кобрыншчыны стала нашай агульнай справай.

Сутнасць праблемы Палесся, як вядома, заключаецца ў тым, каб за кошт змянення водна-паветранага рэжыму і іншых меліярацыйных мерапрыемстваў пераўтварыць прыродныя ўмовы краю, рэзка павысіць прадуктыўнасць сельскай, воднай і лясной гаспадаркі.

Забалочанасць здаўна была тут перашкодай для земляробства. Не дзіўна пагэтаму, што і раней рабіліся спробы асушыць балоты, выкарыстаць іх плошчы пад ворныя землі. Навукова абгрунтаваны пачатак вывучэння Палескага краю паклала ў мінулым стагоддзі так званая Заходняя экспедыцыя пад кіраўніцтвам I. I. Жылінскага.

Але па-сапраўднаму шырокі размах меліярацыя Палесся атрымала ў савецкі час, калі яна стала задачай дзяржаўнага значэння.

Работы па меліярацыі зямель на Брэстчыне былі разгорнуты адразу пасля вызвалення яе ад бела-польскай акупацыі, аднак перарваліся вайной. У пасляваенны перыяд партыя і ўрад зноў вярнуліся да гэтай задачы. У ліпені 1952 года тут былі створаны спецыяльныя меліярацыйныя арганізацыі. Адной з першых у ліку іх з’явілася Кобрынская машынна-меліярацыйная станцыя (ММС). Першым дырэктарам яе стаў Канстанцін Захаравіч Мікалаеў.

У сціслыя тэрміны на станцыі сфарміраваўся хоць і невялікі — усяго 47 чалавек, але дружны працаздольны калектыў. I ўжо ў 1953 годзе былі асушаны першыя 2200 гектараў забалочаных зямель, узнята 1196 гектараў цаліны.

Нашы землякі —першыя пакаральнікі Палесся — ганарыліся сваёй прафесіяй, прадавалі сапраўды па-ўдарнаму, дабіваліся значных поспехаў у рабоце. Ужо ў 1954 годзе калектыў ММС заваяваў першае месца ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, а ў 1955 — стаў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве.

Вось у такі слаўны калектыў і прыйшоў у сакавіку 1956 года памочнікам машыніста экскаватара дваццацітрохгадовы Іван Саўчук. Давялося яму асвойваць не толькі палескія балоты. У 1957 годзе ён быў накіраваны на ўздым цалінных зямель Казахстана, з гонарам вытрымаў гэтае выпрабаванне, паспяхова працаваў там, а цераз год вярнуўся на радзіму.

Наша меліярацыйная арганізацыя ў наступныя гады не раз мяняла сваю назву. У 1959 годзе яна была аб’яднана з рамонтна-тэхнічнай станцыяй i стала называцца рамонтна-тэхнічнай машынна-меліярацыйнай станцыяй (РТММС), а ў 1961 — перайменавана ў Яроміцкае будаўніча-меліярацыйнае ўпраўленне. Апошняе ў сваю чаргу ў 1981 годзе пераўтварылася ў ПМК-52 трэста «Брэстводбуд».

Але незалежна ад таго якая была назва, калектыў пастаянна вырашаў сваю галоўную задачу — адваёўваў у балот і перадаваў хлебаробам усё новыя і новыя масівы высокаўрадлівай зямлі. Даведзеныя планы заўсёды выконваліся і перавыконваліся, хоць людзі працавалі ў далёка не лепых умовах: будаўнічыя аб’екты знаходзіліся на адлегласці дзесяткаў кіламетраў ад базы, не было сталовых, палявых станаў, аўтобусаў для перавозкі людзей. Але першапраходцы палескай цаліны не паддаваліся цяжкасцям, а пераадольвалі іх. К 1961 году асушылі ўжо 18,6 тыс. гектараў забалочаных і пераўвільготненых зямель. У гэты час у меліярацыі пачало знаходзіць шырокае прымяненне асушэнне ганчарным дрэнажом. Справа новая, незнаемая, шмат давялося папрацаваць, пакуль у дасканаласці асвоілі гэты прагрэсіўны метад. Якраз тады Іван Георгіевіч Саўчук атрымаў падзяку за высокія вытворчыя паказчыкі i добрую якасць работ. Аб’явіў яе выконваючы абавязкі начальніка БМУ Леанід Сцяпанавіч Шкабара. I запомнілася тая падзяка на ўсё жыццё, бо была яна першай.

У гісторыі Палесся найбольшы размах атрымала меліярацыя пасля майскага (1966 г.) Пленума ЦК КПСС. Комплексныя работы па асушэнню i асваенню Палескай нізіны пачало весці створанае ў 1966 годзе Галоўнае ўпраўленне па асушэнню зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР — «Галоўпалессеводбуд».

Радзіма высока ацаніла працу нашых землякоў-меліяратараў. Дзесяткі з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі, знакамі працоўнай доблесці. Званне «Заслужаны меліяратар БССР» прысвоена машыністу экскаватара—Васілю Раманавічу Селівоніку, а Якаву Раманавічу Кузьмічу і Івану Георгіевічу Саўчукуўручаны вышэйшыя ўзнагароды — ордэны Леніна.

Высокая ацэнка натхняла людзей на новыя вялікія справы, на выкананне самых складаных задач. Вядучую ролю ў мабілізацыі калектыву на высокія здзяйсненні адыгрывалі камуністы, ветэраны працы, перадавікі вытворчасці. У ліку тых, хто заўсёды ішоў і ідзе наперадзе, і Іван Георгіевіч Саўчук. Пасля атрымання ў 1971 годзе ордэна Леніна ён працуе яшчэ больш плённа і эфектыўна. У гонар XXVI з’езда КПСС, напрыклад, ён датэрмінова выканаў асабістае заданне дзесятай пяцігодкі, перамясціў звыш прана 34 тыс. кубаметраў грунту. Гэтак жа паспяхова працаваў ён і ў адзінаццатай пяцігодцы. Адначасова Іван Георгіевіч займаецца выхаваннем маладых рабочых, абучыў прафесіі машыніста экскаватара пяць навічкоў. Сёння ПМК-52 укамплектавана ў асноўным высокакваліфікаванымі кадрамі. Асновы іх майстэрства закладвалі настаўнікі моладзі, у тым ліку i I. Г. Саўчук.

I ўсё ж ён бачыў і разумеў, што правядзенне меліярацыі ў буйных аб’ёмах, увод у дзеянне новых зямель накладваюць асаблівую адказнасць не толькі на саміх меліяратараў, але і на тых, хто працуе на гэтых палетках. Канчатковы вынік работы меліяратара, растлумачваў ветэран свайму падрастаючаму сыну Мікалаю, заключаецца не ў аб’ёмах перакінутага экскаватарам грунту, не ў працягласці магістральных каналаў і дрэнажных сетак і нават не ў гектарах адноўленых зямель. Галоўнае — аддача кожнага асушанага масіва, колькасць вырашчанага тут збожжа і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. Каб укладзеныя сродкі як мага хутчэй акупляліся, трэба граматна па-гаспадарску выкарыстоўваць кожны меліяраваны гектар. А для гэтага патрабуюцца кваліфікаваныя маладыя людзі.

Такія размовы з бацькам аказалі на сына самы непасрэдны ўплыў — ён паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут і ў 1985 годзе, пасля заканчэння, прыйшоў працаваць інжынерам-гідратэхнікам у калгас імя Гагарына, на зямлю, якую адваяваў у балот яго бацька. I я веру, што сын Івана Георгіевіча не пасароміць бацькоўскую справу, а стане яе верным прадаўжальнікам.

Я. КУКАС.