Любчук Сяргей Феадосавіч

Біяграфічны нарыс

Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку, бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней – акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.

Сяргей Любчук вучыўся ў Дзівінскай сярэдняй школе (1946–1956), меў шырокае кола інтарэсаў. Акрамя музыкі, захапляўся астраноміяй, сам змайстраваў тэлескоп; займаўся ў авіямадэльным гуртку, і ў абласным конкурсе па авіямадэляванні яго каманда выйшла на першае месца. Збіраўся атрымаць прафесію лётчыка, нават падаў заяву ў вучылішча грамадзянскай авіяцыі. Але зразумеў, што галоўнае для яго – музыка, і самавукам, без падрыхтоўкi ў дзiцячай музычнай школе, паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча. Гады вучобы прайшлі ў напружанай працы, за першы год вывучыў нотны стан, старанна асвойваў усе прадметы па класе балалайкі, а потым баяна.

Скончыўшы вучылішча ў 1960 г., Сяргей Любчук паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Тут у яго адкрыліся новыя таленты – стаў пісаць музыку, вершы. Напісаў «Фантазію на тэмы беларускіх песень для баяна», сюіты, апрацоўкі для аркестраў народных інструментаў. Вучыўся, сачыняў і адначасова працаваў салістам-баяністам Беларускага тэлебачання і радыё, дырыжорам школьнага аркестра сярэдняй школы № 34 г. Мінска.

Пасля заканчэння ў 1965 г. кансерваторыі працаваў у Брэсцкім музычным вучылішчы: выкладчык (1965–1970) і кіраўнік аркестра рускiх народных інструментаў (1967–1970). Працаваў кіраўніком народнага ансамбля песні і танца «Брастчанка» электрамеханічнага завода (1970–1980). Пад яго кіраўніцтвам ансамбль дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства, у 1971 г. атрымаў ганаровае званне «Народны калектыў». У аснове рэпертуару ансамбля беларускія народныя песні і танцы, а таксама вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі, створаныя на іх аснове, песні беларускіх прафесійных і самадзейных кампазітараў.

Вопытны музыкант С. Ф. Любчук дапамагае расці аўтарам, якія пачынаюць пісаць песні. Педагог ганарыцца сваімі вучнямі, якія дабра паказалі сябе на розных конкурсах, працягваюць вучобу ў творчых ВНУ. У 1968 г. узначаліў абласное аб’яднанне самадзейных кампазітараў. З’яўляўся намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога музычнага таварыства.

У 1978 г. С. Ф. Любчуку прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР».

З 1981 г. Сяргей Феадосавіч – арганізатар і мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца «Бярэсце» Палаца культуры абласнога савета прафсаюзаў. У 1986 г. ансамбль атрымаў званне «Народны калектыў». Пазней ансамбль быў пераўтвораны ў вакальны калектыў, вакальную студыю, ансамбль народнай песнi. Пастаянны ўдзельнік гарадскіх і абласных святочных канцэртаў, лаўрэат конкурсаў і фестываляў, ансамбль аб’ездзіў практычна ўсю Еўропу – ад Польшчы да Партугаліі. 21 лiпеня 2017 г. у Палацы культуры прафсаюзаў прайшоў канцэрт народнага ансамбля песнi «Бярэсце» «Любы мой край», прагучалі лепшыя песні славянскіх народаў, аўтарскія песні сучасных кампазітараў.

Адначасова з 1995 г. С. Ф. Любчук з’яўляецца мастацкім кіраўніком народнай харавой групы «Красуні» ААТ «Прадтавары» (Брэст). 29 чэрвеня 2019 г. «Красуні» атрымалi Гран-пры I Адкрытага фестывалю аматарскай творчасцi «Берасцея запрашае».

С. Ф. Любчук – аўтар фантазіi на тэмы беларускіх народных песень для баяна з аркестрам народных інструментаў, рамансаў «Чабор», «Вочы», песень «Шла дзяўчына з яру», «Прывітальная», «Светлячкі Чарнобыля», «Элегіі» для хору а сарреllа, музыкі да спектакляў «Парася Чок», «Таямніца трох “не”» Брэсцкага тэатра лялек, апрацовак і перакладаў для аркестра народных інструментаў і народных хораў.

Піша песні, якія ўвайшлі ў рэпертуар брэсцкіх ансамбляў і калектываў рэспублікі. Шэраг твораў кампазітар прысвяціў Брэсту: «Песня о Берестье», «Бессменный часовой» (словы Д. Васільева), «Гляджу на Бярэсце» (словы А. Бабіцкага), «Славься, Брест!» (словы А. Сурскага), «Брестские каштаны» (словы Г. Гардзеевай), «Горад мой, Бярэсце» (словы Н. Парчук) і інш., роднаму Дзівіну: «Дзівін, каханы, зямля мая любая» (словы Н. Піваваравай).

Выдадзены зборнікі аўтарскіх песень С. Ф. Любчука «Любы мой край» (1996; 2000), «Горад мой, Бярэсце. Добры дзень, людзі!» (2015), аўдыядыск «Песни Сергея Любчука» (2009). Творы кампазітара публікаваліся ў зборніках «Город над Бугом» (2008), «Музыкальный проект «Песни о Бресте» (2019) i iнш. 2 мая 2010 г. у Брэсцкім палацы культуры прафсаюзаў прайшоў творчы вечар Сяргея Феадосавіча, прымеркаваны да яго 70-годдзя.

Творы С. Ф. Любчука

Музыкальный проект «Песни о Бресте» : сборник : [для голоса (хора) в сопровождении фортепиано и с буквенно-цифровым обозначением сопровождения] / Брестский городской исполнительный комитет, отдел культуры Брестского горисполкома ; [авторы: С. Ф. Любчук и др.]. – Брест : Альтернатива, 2019. – 57 с.

Горад мой, Бярэсце. Добры дзень, людзі! : зборнік музычных твораў / Сяргей Любчук. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 98 с.

Город над Бугом : сборник песен : [для смешанного хора (ансамбля, голоса) в сопровождении баяна (двух баянов, фортепиано) / сост. и ред. В. В. Фетисов]. – Брест, 2008.

Любы мой край / Сяргей Любчук. – Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 2000. – 55 с.

Аб жыцці і дзейнасці С. Ф. Любчука

Любчук Сергей Федосович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 4. — С. 594.

Любчук Сергей Феодосьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 1, Кн. 2. — С. 52 : фат.

Любчук Сяргей Фядосавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. -Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 400.

Любчук Сяргей Феадосавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2012. — Т. 5. — С. 188–189.

Любчук Сяргей Фядосавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3. — С. 319.

Любчук Сергей Феодосьевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 / сост. А. Н. Вабищевич. — Минск, 2019. — С. 409.

Любчук Сяргей Фядосавіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2016. — С. 43–44.

Любчук Сяргей Фядосавіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын : ЦРБ, 2020. — С. 123–124.

80 гадоў з дня нараджэння С. Ф. Любчука (1940) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. -С. 142–143.

«Берестье» // Брест : энциклопедический справочник. — Минск, 1987. — С. 90–91.

«Брестчанка» // Брест : энциклопедический справочник. — Минск, 1987. — С. 163.

Курыла, Т. М. Брэсцкі народны ансамбль песні і танца «Брастчанка» / Т. М. Курыла // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 498.

Любчук Сяргей Фядосавіч // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. — 2019. — № 8. — С. 21.

2 мая – Любчук Сяргей Фядосавіч (1940, Кобр. р-н), дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

Определены финалисты музыкального конкурса «Песни о Бресте» // Заря. — 2018. — 2 октября.

С. Ф. Любчук среди финалистов первого этапа конкурса проекта «Песни о Бресте».

[Любчук Сяргей Фядосавіч] // Краязнаўчая газета. — 2015. — № 16.

Гармель, Е. С любовью к песне / Елена Гармель // Вечерний Брест. — 2012. — 12 июля.

Песни заслуженного работника культуры Беларуси С. Любчука есть в репертуаре народного хора «Скарбніца».

Данилова, Е. «Не дай Бог прийти к успеху и успокоиться!» / Елена Данилова // Заря. — 2012. — 26 апреля. — С. 5.

О брестском композиторе, музыканте, художественном руководителе С. Ф. Любчуке.

Рубашевский, Ю. «Голоса Полесья» / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. — 2012. — 22 августа.

Народный ансамбль «Берестье» (руководитель С. Любчук) получил Почетную грамоту дипломанта международного фестиваля искусств «Песни великой Волыни».

Павлова, Л. «Я просто музыкант-многостаночник» / Любовь Павлова // Брестский курьер. — 2010. — 29 апреля (№ 18). — С. 10.

К 70-летию брестского композитора С. Ф. Любчука.

Шеламова, Т. Играй, музыкант / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. -2010. — 30 апреля. — С. 4.

О жизненном и творческом пути С. Ф. Любчука к его 70-летию.

Шиян, О. Наши едут на фестиваль / Ольга Шиян // Брестский вестник. -2010. — 23 декабря. — С. 8–9.

О народном ансамбле народной песни «Берестье», руководитель С. Любчук.

Зажигали «Красунi» // Вечерний Брест. — 2009. — 2 октября.

Ансамблем «Красунi» руководит С. Любчук.

Парчук, Н. Музыка – яго лёс / Надзея Парчук // Гоман. — 2006. — Вып. 3. — С. 361–362.

Пра заслужанага работнiка культуры Беларусі С. Ф. Любчука.

Светлова, Е. Таланты сильнее недуга / Екатерина Светлова // Брестская газета. — 2005. — № 31. — С. 2.

О встрече с С. Ф. Любчуком в библиотеке для слепых.

Любчук, С. Ф. Талантам нужно помогать… / С. Ф. Любчук ; [беседовал] Э. Кобяк // Заря. — 2003. – 11 октября.

Композитор, заслуженный работник культуры БССР С. Ф. Любчук о развитии музыкального творчества.

Споемте, друзья! // Брестский курьер. — 2000. — № 28. — С. 17.

О сборнике песен С. Любчука.

Любчук, С. «Не представляю себя вне музыки» / С. Любчук ; [беседовала] Т. Глущенко // Вечерний Брест. — 2000. — 31 мая. — С. 3.