Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Самцова Таццяна Іванаўна // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 112. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).
САМЦОВА Таццяна Іванаўна (1922-2003). Нарадзілася 1 студзеня 1922 года ў вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна. Закончыла Брэсцкі настаўніцкі інстытут. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскім атрадзе № 212 брыгады імя Караля. Працавала настаўніцай у сярэдніх школах Брэста, Беразіно, намеснікам дырэктара ў СШ № 5 Кобрына. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна». Член Беларускага рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны і працы. У сувязі з 30-годдзем Перамогі ў 1975 годзе занесена ў кнігу Народнай славы Кобрынскага раёна. Двойчы выбіралася дэпутатам раённага Савета. Званне «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» прысвоена ў 1976 годзе.
Заслужаныя работнікі Беларусі. Заслужаныя настаўнікі. Самцова Таццяна Іванаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 430. – (Вызначыліся працай).
Самцова Татьяна Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание. – Минск, 2005. – Т. 2. – С. 306.
Самцова Татьяна Ивановна : [некролог] // Кобрынскі веснік. — 2003. — 14 мая. — С. 4.
Гурда, В. Когда Родина в опасности / Владимир Гурда // Заря. – 2002. – 30 июля.
Имена кобринчанок Е. Д. Рабчинской (Семенюк) и Т. И. Самцовой, ветеранов войны, партизанок (у каждой орден Отечественной войны и по 11 медалей) занесены в энциклопедию «Кто есть кто в Республике Беларусь».