ПІСАРУК ФЁДАР ФЁДАРАВІЧ

ПІСАРУК ФЁДАР ФЁДАРАВІЧ

заслужаны работнік культуры Беларускай ССР, палкоўнік

Біяграфічны нарыс

Фёдар Фёдаравіч Пісарук нарадзіўся 9 лістапада1941 года ў вёсцы Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на фронце ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся Фёдар у Стрыгаўскай сярэдняй школе, якую скончыў у 1960 годзе.

Пасля заканчэння школы пайшоў у армію. Курсант навучальнага падраздзялення (1960–1962, Беларуская ваенная акруга БВА).

У 1962 годзе поступіў у Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, якое было адзіным у сваім родзе ў Савецкім Саюзе — рыхтавала ваенных журналістаў і спецыялістаў па клубнай рабоце ў арміі. Менавіта з культурай Фёдар Фёдаравіч звязаў сваё жыццё.

У 1966 годзе скончыў вучылішча, накіраваны ў Слуцк, у Дом афіцэраў. Начальнік клуба зенітна-ракетнага, танкавага, мотастрал-ковага палкоў 5-й ТА (1966–1969, БВА), інструктар па культурна-масавай рабоце палітычнага аддзела дывізіі (1969–1971, БВА).

З 1971 года па 1983 год служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі, кантынгенце Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі ГДР, – старшы інструктар аддзела прапаганды і агітацыі палітупраўленняў акругі, групы войскаў.

Пайшоў у адстаўку ў званні палкоўніка і пераехаў у Беларусь, у Мінск.

З 1983 года па 1986 год Ф. Ф. Пісарук – начальнік Мінскага акруговага Дома афіцэраў. З 1986 года па 1990 год працаваў лектарам аддзела прапаганды і агітацыі палітупраўлення акругі.

Нейкі час Фёдар Фёдаравіч быў намеснікам дырэктарам Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларускай ССР (цяпер – Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага), потым працаваў у Мінскім тэатры юнага гледача (цяпер – Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача).

У 1986 годзе Ф. Ф. Пісаруку прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР».

Памёр Фёдар Фёдаравіч Пісарук 1 лістапада 2001 года.