Біяграфічны нарыс

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху на тэрыторыі Мінскай вобласці – была сувязной у партызанскім атрадзе № 212.
Таццяна ІванаўнаСамцова нарадзілася 1 студзеня 1922 года ў вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1939-1941 гадах — студэнтка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
Пасля вызвалення Беларусі Таццяна Самцова стала студэнткай Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка), які скончыла ў 1946 годзе.
У 1946-1947 гадах Таццяна Самцова была загадчыкам педкабінетам Брэсцкага раёна. У 1947-1948 гадах — настаўніца СШ № 1 г. Беразіно Мінскай вобласці. З 1948 года па 1951 год працавала лабарантам Брэсцкага тэхнікума чыгуначнага транспарту, з 1951-га па 1952 год — настаўніцай СШ № 7 г. Брэста.
З 1952 года Т. І. Самцова працавала ў сярэдніх школах г. Кобрына. У 1952-1963 гадах была настаўніцай у сярэдняй школе № 1, з 1963 года па 1977 год — намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў сярэдняй школе № 5. Таццяна Іванаўна дасягнула высокага прафесійнага майстэрства, была мудрым настаўнікам. Яе любілі і паважалі калегі, вучні.
Таццяна Іванаўна вяла значную грамадскую работу: двойчы выбіралася дэпутатам Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў, была членам Беларускага рэспубліканскага савета ветэранаў вайны і працы.
Т. І. Самцова ўзнагароджана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», 11-ю юбілейнымі медалямі, Ганаровымі граматамі Міністэрства асветы БССР, ЦК прафсаюза работнікаў асветы БССР. Званне «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» было прысвоена ў 1976 годзе.
У сувязі з 30-годдзем Перамогі ў 1975 годзе занесена ў кнігу Народнай славы Кобрынскага раёна. Імя Т. І. Самцовай занесена ў даведнік «Кто есть Кто в Республике Беларусь» (2005), які выдадзены да 60-годдзя Перамогі.
Таццяна Іванаўна Самцова памерла 24 красавіка 2003 года на 81-м годзе.
Кобрынскі раён
Кобрын
Самцова Таццяна Іванаўна
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Партызаны
Педагогі
Заслужаныя настаўнікі