Селівонік Пётр Васільевіч

Біяграфічны нарыс

СЕЛІВОНІК Пётр Васільевіч. Нарадзіўся 17 верасня 1928 года ў вёсцы Ківацічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Муляр будтрэста № 7 Мінгарсельбуда БССР (1954-1957), пячнік (1966-1971), плітачнік (1971-1988) Брэсцкага аблсельбуда.

Ударнік IX пяцігодкі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», «Ветэран працы», ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Леніна.

У 1980 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны будаўнік БССР».

Селивоник Петр Васильевич //Кто есть Кто в Республике Беларусь. Строители Беларуси / под ред. И. В. Чекалова. — Минск, 2013. – С. 135.

Заслужаны будаўнік Беларусскай ССР. Селівонік Пётр Васільевіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 92 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).