Узнагародны ліст Шутро

УЗНАГАРОДНЫ ЛІСТ

1 Прозвішча, імя, імя па бацьку Шутро Ганна Мікалаеўна.

2. Прафесія. пасада, месца працы, службы — інжынер-тэхнолаг, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынскі кансервавы завод»

3. Чысло, месяц і год нараджэння — 7.01.1942 г.

4. Нацыянальнасць — беларуска.

5. Адукацыя — вышэйшая.

6. Якімі дзяржаўнымі узнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь узнагароджана і дата узнагароджання — Ордэн «Дружбы народаў» 1986 г., Ганаровая Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 1983 г., 1986 г., Ганаровая Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 1998 г.

7. Хатні адрас і тэлефон — г. Кобрын, вул. Пісемскага, 12 а тэл. 2-14-14

8. Агульны стаж работы — 40 гадоў.

Стаж работы ў дадзенным працоўным калектыве — 16 гадоў

9. Асаблівыя заслугі, за якія прадстаўляецца да ўзнагароджання або прысваення ганаровага звання.

Шутро Ганна Мікалаеўна ў кансервавай галіне працуе з 1959 года. Сваю працоўную дзейнасць пачала маладой дзяўчынай на Навагрудскім агародніна-сушыльным заводзе рабочай сокавага цэха. За кароткі тэрмін работы авалодала шэрагам спецыяльнасцей.

З 1961 года яна ўжо зменны хімік, затым з 1964 года зменны майстар. За гэты час работы зарэкамендавала сябе здольным, вопытным, граматным спецыялістам. У 1971 годзе завочна закончыла Маскоўскі ўсесаюзны завочны інстытут харчовай прамысловасці і была накіравана галоўным інжынерам на Ліезненскі кансервавы камбінат дзе працавала з 1972 года по 1978 год. За яе бытнасць быў пабудаваны і узведзены ў дзеянне цэх па перапрацоўцы бульбяной крупкі.

З 1978 года Шутро Г. М — дырэктар Кобрынскага кансервавага завода. Яна дасканала ведае вытворчасць і метады кіравання. Ей належыць пачуцце высокай адказнасці за стан спраў на прадпрыемстве і беражлівасці ў пытаннях выкарыстання матэрыяльна-тэхнічных сродкаў. Пры яе непасрэдным удзеле і кіраўніцтве ажыццяўлялася будаўніцтва склада незгараемых матэрыялаў, уведзена ў дзейнасць лінія па ўпакоўцы кансерваў у тэрмаўсадачную пленку. Зроблена рэканструкцыя цэха зяленага гарошку. За апошнія 15 гадоў пабудаваны склад шклотары, склад гатовай прадукцыі, механічная майстэрня, сталярная майстэрня, вядзецца будоўля новага цэха па перапрацоўцы зялёнага гарошку. Дзякуючы новай будоўлі і рэканструкцыі павялічыўся ўзровень механізацыі работ да 70%.

Прадрыемства выпускае больш як 50 найменняў прадукцыі. Па ініцыятыве дырэктара завода Шутро Г. М. распрацаваны новыя віды прадукцыі: салат «Брэсцкі», салат «Кобрынскі», якія атрымалі высокую адзнаку на ВДНГ. Пад яе кіраўніцтвам і непасрэдным удзеле праведзена тэхнічнае асваенне новых тэхналогій, паляпшэнне ўмоў працы. Сярод навінак прадукцыі: сок ананасавы, чарніцы натуральныя, закуска гародніная, салат беларускі і іншыя. У хуткім часе трохлітровыя слоікі заменяць еўрабутылкі. Для наладжвання гэтай справы завод закупіў спецыяльнае абсталяванне.

З 1982 па 1991 гады калектыў завода неаднаразова заносіўся на гарадскую Дошку Гонару. Дзякуючы арганізатарскім здольнасцям кіраўніка, кампетэнтнасці, умеламу выкарыстанню сродкаў завод перайшоў на выпуск прадукцыі банку тыпа «Еўра-твіст». Таварны выгляд кансерваў значна палепшыўся. Гэта дасягнулі за кошт прымянення этыкетак еўрапейскага стылю. Значна палепшылася якасць кансерваў.

З 1995 года завод працуе рытмічна, з кожным годам павялічвае магутнасці. За 9 месяцаў 1999 г. выпушчана прадукцыі на 278254 млн. рублёў, што ў параўнанні з адпаведным перыядам 1998 года састаўляе 120,3 %.

На заводзе склалася ўстойлівае фінансавае становішча, што дазваляе своечасова разлічвацца за сыравіну.

Як кіраўнік Ганна Мікалаеўна шмат увагі ўдзяляе павышэнню жыццёвага ўзроўню працаўнікоў. У мінулым годзе ўведзены ў дзейнасць магазін-сталовая на заводзе. Завод неаднаразова выдзяляў і працягвае выдзяляць значныя сродкі з прыбытку на сацыяльныя мэты.

Шутро Г. М. карыстаецца аўтарытэтам у калектыве, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада.

Кандыдатура Шутро Ганны Мікалаеўны рэкамендавана сходам працоўнага калектыва «Кобрынскі кансервавы завод» 25 кастрычніка 1999 года, пратакол № 3 для прадстаўлення да прысваення ганаровага звання «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

Кіраўнік прадпрыемства, установы, арганізацыі

26 кастрычніка 1999 г.

П. М. Бахун

Хадайніцтва аб ўзнагароджванні

падтрымліваюць

Шутро Ганны Мікалаеўны

Кобрынскі гарадскі выканаўчы камітэт

рашэнне № 634 ад 26.10.1999 года.

Старшыня гарадскога

выканаўчага камітэта М. П. Гардзіевіч                    

Брэсцкі абласны выканаўчы

камітэт

Старшыня абласнога

выканаўчага камітэта

У. А. Заламай

1999 г.