Федасюк Аляксандра Іванаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 443-444. – (Імі ганарацца землякі).

ФЕДАСЮК Аляксандра Іванаўна, дзяржаўны дзеяч. Нарадзілася 17 жніўня 1904 г. у в. Андронава. Закончыла школу партыйных кадраў КПЗБ у Мінску (1929), Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве (1934). З 1926 г. член Кобрынскага падпольнага райкома, з 1928 г. член Брэсцкага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ. У кастрычніку 1931 г. — сакавіку 1932 г. сакратар Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ. У 1929 — 1937 гг. сакратар ЦК КСМЗБ. З мая 1934 г. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова была зняволена польскімі ўладамі. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў верасні 1939 г. дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі, член яго паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР. Са студзеня 1940 г. на савецкай рабоце. У Вялікую Айчынную вайну ў партызанах — сакратар Дзівінскага падпольнага райкома, член бюро Брэсцкага падпольнага абкома КП(б)Б. У 1944 — 1957 гг. сакратар Брэсцкага, Маладзечанскага гаркомаў КПБ, загадчык аддзела ЦК КПБ. Дэлегат I (1928), II (1935) з’ездаў КПЗБ, кангрэса КІМа (1933). Член ЦК КП(б)Б у 1949-1952 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946-1954 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940-1947 гг. Узнагароджана ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалямі. Памерла.