Хаўратовіч, І. П. Федасюк Аляксандра Іванаўна / І. П. Хаўратовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 29.

ФЕДАСЮК Аляксандра Іванаўна [4(17).8.1904, в. Андронава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н — 29.5.1995], дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыла школу парт, кадраў КПЗБ у Мінску (1929), Камуніст. ун-т нац. меншасцей Захаду ў Маскве (1934). 3 1926 чл. падп. Кобрынскага раённага, з 1928 Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. У ліст. 1929 — жн. 1930, сак,—вер. 1932, вер. 1935 — ліп. 1937 сакратар ЦК КСМЗБ. Дэлегат I (1928) і II (1935) з’ездаў КПЗБ, 6-га кангрэса Камуніст. Інтэрнацыянала моладзі (1935). За рэв. дзейнасць неаднойчы зняволена польскімі ўладамі (1927, 1930—31, 1937—39). У 1934—35 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі партыі і Кастр. рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Дэп. Нар. сходу Зах. Беларусі ў 1939, чл. яго паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярх. Савета СССР. Са студз. 1940 на сав. рабоце. У Вял. Айч. вайну ў партызанах, у снеж. 1943 — сак. 1944 сакратар Дзвінскага падп. райкома, чл. бюро Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б. У 1944—57 сакратар Брэсцкага, Маладзе- чанскага гаркомаў КПБ, заг. аддзела ЦК КПБ. Чл. ЦК КП(б)Б у 1949—52. Дэп. ВС БССР у 1940-47, ВС СССР у 1946—54. 

І. П. Хаўратовіч.