Хаўратовіч, І. П. Федасюк Аляксандра Іванаўна / І. П. Хаўратовіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. – Мінск, 1974. – Т. 10. — С. 553-554.

Федасюк Аляксандра Іванаўна [н. 4 (17). 8. 1904, в. Андронава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.], дзяячка рэвалюц. руху ў Зах. Беларусі. З сялян. Чл. КПСС з 1925. Скончыла школу парт. кадраў КПЗБ (1929, Мінск), Камуніст. ун-т нац. меншасцей Захаду (1934, Масква). У рэвалюц. руху з 1924. З 1926 чл. Кобрынскага падпольнага райкома, з 1928 чл. Брэсцкага падпольнага акр. к-та КПЗБ. У кастр. 1931 — сак. 1932 сакратар Навагрудскага акр. к-та КПЗБ. У ліст. 1929 — жн. 1930, сак.—вер. 1932, вер. 1935 — ліп. 1937 сакратар ЦК КСМЗБ. З мая 1934 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі партыі і Кастр. рэв. пры ЦК КП (б) Б. Няраз зняволена польск. бурж. ўладамі (1927, 1930—31, 1937—39). Пасля вызвалення Зах. Беларусі (вер. 1939) дэп. Нар. сходу Зах. Беларусі, чл. яго паўнамоцнай камісіі на сесію Вярх. Савета СССР. 3 студз. 1940 на сав. рабоце. У Айч. вайну ў партизанах, сакратар Дзівінскага падпольнага райкома, чл. бюро Брэсцкага падпольнага абкома КП (б) Б. У 1944—57 сакратар Брэсцкага, Маладзечанскага гаркомаў КПБ, заг. аддзела ЦК КПБ. Дэлегат I (1928) i II (1935) з’ездаў КПЗБ, кангрэса КІМа (1935). На XIX з’ездзе КП (б) Б выбрана чл. ЦК. Дэп. Вярх. Савета СССР 2 i 3-га скл. Дэп. Вярх. Савета БССР 1-га скл. Узнаг. ордэнам Леніна, ордэнам Чырв. Зоркі, медалямі. Жыве ў Мінску.

I. П. Хаўратовіч. Мінск.