Хільчук, М. [Н. І. Місюк] / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. – 2000 – 29 красавіка : фат.

За высокія паказчыкі ў рабоце Н. І. Місюк ўзнагароджана ордэнам Леніна, у 1960 годе яе выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.

Надзею Іосіфаўну Місюк жыхары Кобрыншчыны ведаюць больш як стараннага работніка, умелага арганізатара калгаснай вытворчасці, кіраўніка, што яна даказала, будучы звеннявой, затым брыгадзірам у калгасе «Новы шлях». За высокія паказчыкі ў рабоце была ўзнагароджана ордэнам Леніна, у 1960 годе яе выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Заўжды была і застаецца актыўнай удзельніцай грамадскага жыцця.

Гэта — мірная частка яе жыцця. Надзея Іосіфаўна можа ганарыцца і той, што прыпала на ваенны час. Як сапраўдная патрыётка сваёй Радзімы, каб абараняць яе ад фашысцкіх захопнікаў, яна пайшла ў партызаны. Разам з іншымі партызанамі атрада імя А В. Суворава Пінскага злучэння зведала і баі з акупантамі, і пераправы цераз палескія балоты і рэкі, зімоўкі ў зямлянках, і іншыя шматлікія цяжкасці жыцця і ў лясах.

Надзея Іосіфаўна даўно на пенсіі. Але, як і раней, яе і цяпер усё цікавіць, непакоіць ці радуе, да яе і цяпер ідуць за парадай, падтрымкай.