Шутро, Г. З’яднанасць у агульнай справе / Г. Шутро // Камуністычная праца. – 1988. – 19 лістапада. – С. 2.

З’яднанасць у агульнай справе

Кансерваваму заводу – 40 гадоў

А пачыналася ўсё з… былогамлына. У год свайго нарадження — 1948— тут размясціліся некалькі невялічкіх карпусоў новага завода. Механізацыя працы практычна адсутнічала. Рабочы штат — 52 чалавекі. Прадукцыя — шэсць відаў кансерваў.

Рост тэмпаў вытворчасці быў заканамерным. Калектыў завода пад кіраўніцтвам інжынернай службы прыклаў шмат сіл для ўкаранення дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу. Для механізацыі вытворчых працэсаў было створана некалькі спецыялізаваных брыгад. Пачалі з укаранення машын у дапаможнай вытворчасці. У першую чаргу былі механізаваны перавозка шкла — тары і ўпакоўка гатовай прадукцыі ў пакет-паддоны. Выраслі новыя памяшканні: аўтагаррж, механічная і сталярная майстэрні, паўфабрыкатнае аддзяленне, прырэйкавая рампа, іншыя. Наш завод — адзіны ў краіне, які на 100 працэнтаў забяспечаны складскімі памяшканнямі не толькі для гатовай прадукцыі і прамматэрыялаў, а таксама і для скрыначнай тары. Упарадкаваны тэхналагічныя лініі. У цяперашні час узровень механізацыі на асноўнай вытворчасці складае 68 працэнтаў, і доля ручной працы пастаянна змяншаецца.

Не заўсёды гладка ішла рэканструкцыя завода, было і шмат цяжкасцей, здараліся непазбежныя канфлікты, спрэчкі. Але ў іх нараджаюцца правільныя рашэнні…

У пачатковы перыяд існавання завода ў першую чаргу ўвага ўдзялялася вытворчым пытанням. З часам вырашыліся і многія сацыяльна-бытавыя. Напрыклад, цяпер на ўсіх участках ёсць куткі адпачынку, абсталяваны бытавыя памяшканні. Магчыма, яны i не зусім адпавядаюць сучасным патрабаванням, але кожны рабочы адчувае ўвагу да сябе i можа тут не толькі пераапрануцца і памыцца, а пагаварыць, параіцца аб заводскіх справах з таварышамі, пачытаць. Пабудаваны клуб на 250 месц, дзіцячы сад, новы інтэрнат для маласямейных, пастаянна здаюцца «пад ключ» жылыя дамы. Работнікаў, якія б чакалі жылля больш за чатыры гады, у нас практычна няма.

На заводзе працуюць каля 500 чалавек. Кадрамi забяспечаны, у апошні час наш калектыў значна абнавіўся, папоўніўся маладымі. У мінулым годзе мы праводзілі на пенсію шэраг нашых заслужаных работнікаў. На некаторы тэрмін пытанне ix замены заставалася адкрытым, што адмоўна адбівалася i на вытворчых працэсах. 3 прыходам моладзі становішча стабілізавалася.

Разам з поспехамі шмат прычын i для клопатаў. Што на сённяшні дзень нас хвалюе найбольш? Многія тыпы абсталявання для перапрацоўчай прамысловасці ўсстарэлыя, зняты з вытворчасці. Новыя ж амаль не распрацоўваюцца. I сказаць, што ў хуткім часе ў гэтай галіне чакаюцца кардынальныя змяненні, — нельга. Выхад пакуль адзін: набыць у замежных фірм. Але падобны выхад каштуе дарагавата… А работа не прывабіць ні заробкам, ні бытоўкамі, нi жыллём, калі будзе захоўвацца яшчэ значны працэнт ручной працы.

Пэўныя цяжкасці нараджае і гасразлік. Узяць хаця б забеспячэнне сыравінай. Мы, можна сказаць, у прамой залежнасці ад гаспадарак-пастаўшчыкоў. Калі там добра ідуць справы, калі адгружана звыш плана садавіна або агародніна, тады і завод у выйгрышы. Калі ж неўраджай, «пакутуем» і мы. Зусім свежы прыклад. З калгасам «Новы шлях» быў заключаны дагавор на пастаўку бульбы. Яна ў гэтым годзе не ўрадзіла. Што робіць старшыня калгаса П. С. Солап? Знаходзіць выгадных пакупнікоў і прадае ім бульбу па большай цане. У выніку кансервавы завод недаатрымлівае 100 тон. Тав. Солапа П. В. зразумець можна: ён клапоціцца ў першую чаргу аб сваёй гаспадарцы. Але ж павінна быць пачуццё адказнасці не толькі перад сваім калектывам, але і перад дзяржаўнымі інтарэсамі.

Працягваецца рэканструкцыя завода. Запланавана ўзвесці новы цэх перапрацоўкі зялёнага гарошку, на які будзе затрачена каля 2 млн. рублёў капітальных укладанняў.

Упэўнена: нашаму калектыву шмат чаго пад сілу. Таму што людзі, працуюць тут, валодаюць такімі каштоўнымі якасцямі, як сяброўства, згуртаванасць, агульная адказнасць за даручаную справу. За гады сумеснай работы ў іх выдатна развілося пачуццё локця, узаемнай дапамогі. Нармальны псіхалагічны клімат спрыяе добрасумленнай працы, прымушае берагчы гонар калектыву, звязваць у адно яго інтарэсы з уласнымі. Як тут не ўспомніць нашых ветэранаў працы, да якіх у найбольшай меры адносяцца вышэй сказаныя словы. Гэта А. Д. Астраханцава, В. С. Давідзюк, I. I. Пунько, А. А. Сурма, А. М. Якімук, Я. М. Голубева, Н. С. Філіпук, Г. А. Новік, Н. К. Верабей і многія, многія іншыя.

Накіраваны ў будучыню комплексны план сацыяльна-эканамічнага развіцця кансервавага завода. I яго здзяйсненне ўскладзена на ўсіх без выключэння работнікаў, залежыць ад іх высокапрадукцыйнай працы, арганізаванасці і дысцыпліны.

Г. ШУТРО,

дырэктар кансервавага завода.