Шутро, Г. Няма месца самазаспакоенасці / Г. Шутро // Камуністычная праца. – 1986. – 6 лютага. – С. 2.

Няма месца самазаспакоенасці

Плённа папрацаваў наш калектыў у мінулай пяцігодцы. Як вынік гэтага перамога ў рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве. Высокая ўзнагарода натхняе і аднача сова да многага абавязвае Тым больш цяпер, калі партыяй пастаўлены перад намі, работнікамі прамысловасці, сапраўды грандыёзныя задачы: «У кожным аб’яднанні, на кожным прадпрыемстве і на кожным рабочым месцы трэба максімальна выкарыстоўваць рэзервы росту прадукдыйнасці працы. Неабходна актыўна змагацца за зніжэнне працаёмкасці вырабаў, за скарачэнне страт рабочага часу, укараненне навейшай тэхнікі і тэхналогіі, умацоўваць парадак і дысцыпліну, удасканальваць нарміраванне, шырока прымяняць прагрэсіўныя формы навуковай арганізацыі працы, узнімаць культуру вытворчасці, дабівацца, каб працоўныя калектывы станавіліся ўсё больш стабільнымі». Не магу не суаднесці гэтыя радкі з праекта новай рэдакцыі Праграмы КПСС са справамі свайго прадпрыемства, з задачамі, над вырашэннем якіх сёння працуе наш калектыў.

Кансервавы завод адносіца да ліку прадпрыемстваў-ветэранаў, таму, зразумела, што пытанні рэканструкцыі, тэхнічнага абнаўлення вытворчасці маюць для нас першачарговае значэнне, без гэтага фактычна немагчымы ніякі pyx наперад. Завод пастаянна ў будаўнічых рыштаваннях. У мінулай пяцігодцы былі пабудаваны кансервавы цэх, лабараторны корпус з бытавымі памяшканнямі, клуб, склад гатовай прадукцыі, склад шклотары. У бягучай будзе весціся ўзвядзенне адміністрацыйнага корпуса, квасільна-засолачнага аддзялення, тарнага цэха і інш. На будаўніцтва за прайшоўшыя пяць гадоў было выдаткавана 940 тыс. рублёў, на набыццё новых машын і механізмаў — 1 млн. 789 тыс рублёў. Вось толькі некаторыя апошнія з праведзеных арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў. Доўгі час вузкім месцам у тэхналагічным працэсе была расфасоўка абедзенных i пюрэпадобных кансерваў, якая праводзілася ўручную. Летась тут устанавілі напаўняльнікі, тады ж была механізавана і падача заліўкі ў марынады, расфасоўка coкаў. Тут жа, на лініі сокаў, у мінулым годзе быў устаноўлены новы гідраўлічны прэс, што дало магчымасць прыкметна палепшыць якасць сокаў. Больш прадукцыйныя машыны былі установлены на рэзальных і мыечных аперацыях. Гэта дало магчымасць умоўна выслабаніць 6 чалавек і павысіць якасць выканання аперацый.

Работа па тэхнічнаму пераўзбраенню вытворчасці не спыняецца і цяпер. Хутка пачнецца мантаж лініі зялёнага гарошку. Пасля здачы яе ў эксплуатацыю паявіцца магчымасць у паўтара раза павялічыць вытворчасць кансерваў, якія карыстаюцца павышаным попытам у пакупнікоў. Сучаснае, мадэрнізаванае абсталяванне будзе ўстаноўлена і на лініі — перапрацоўкі гуркоў і таматаў. У трэцім-чацвёртым кварталах мы плануем перавесці ўпакоўку гатовай прадукцыі ў тэрмаўсадачную плёнку замест скрынак. Неабходнае абсталяванне ўжо атрымана.

Мы пастаянна трымаем у полі свайго зроку і дапаможныя работы. Летась была механізавана разгрузка мясных туш. Летась жа мы набылі два новыя электракары і адзін аўтапагрузчык, што дало магчымасць паскорыць выкананне пагрузачна-разгрузачных работ. Была, у прыватнасці, механізавана выгрузка шклотары з вагонаў. Эканамічны эфект ад гэтага ўкаранення склаў 5,4 тыс. рублёў. Укараняючы якое-небудзь абсталяванне, распрацоўваючы новую тэхналогію, мы перш за ўсё клапоцімся аб тым, які ўплыў акажуць гэтыя новаўвядзенні на ўмовы працы людзей, іх настрой, эстэтычны выгляд памяшканняў. Так, напрыклад, новае абсталяванне, якое будзе ўстаноўлена на лініях перапрацоўкі зялёнага гарошку, агуркоў і таматаў, — кампактнае, прыгожае на выгляд, больш зручнае ў эксплуатацыі. У гэтым жа цэху падлога зроблена з кіслотаўстойлівай пліткі.

У мінулым годзе калектыў прымаў удзел у спаборніцтве за прысваенне звання «Прадпрыемства высокай культуры вытворчасці», і спадзяемся, што завод будзе ўдастоены гэтага звання. Была праведзена значная работа па добраўпарадкаванню тэрыторыі — уся яна заасфальтавана, пабудаваны фантан, летам i вясной ля кожнага вытворчага памяшкання квітнеюць клумбы. У мінулым годзе былі добраўпарадкаваны бытавыя памяшканні.

Бясспрэчна, мы разумеем, што для таго, каб дабіцца зладжанай, самаадданай працы людзей, аднаго стварэння належных для яе ўмоў недастаткова. Неабходна зацікавіць кожнага вынікамі агульнай справы, выхаваць пачуццё адказнасці за яе. Вялікі эфект дало ў гэтым на прамку стварэнне два гады назад брыгад з аплатай працы па адзінаму нараду. Сёння ў брыгадах новага тыпу працуюць 80 працэнтаў усіх работнікаў. У жніўні мінулага года ў састаў брыгад былі ўведзены інжынерна-тэхнічныя работнікі — сёння яны атрымліваюць заработную плату ў адпаведнасці з каэфіцыентамі працоўнага ўдзелу, што, безумоўна, павысіла зацікаўленасць спецыялістаў у выкананні вытворчых праграм.

Надзейная работа прадукцыйнага абсталявання, дакладна арганізаваная праца людзей — неабходныя ўмовы для выпуску i высакаякаснай прадукцыі ў разнастайным асартыменце. Летась мы выпускалі кансервы 62 найменаванняў, што на 15 — больш, чым у 1984 годзе. І сёлета гэтая работа будзе працягвацца. У прыватнасці, мы пачнем вытворчасць фірменных салатаў — «Кобрынскага» i «Брэсцкага», якія на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе былі ўдастоены другога месца. Спадзяемся, што яны, як і ўся астатняя наша прадукцыя, прыйдуцца да спадобы пакупнікам.

Г. ШУТРО,

дырэктар кансервавага завода.