Шутро, Г. Упэўненым поступам / Г. Шутро // Камуністычная праца. – 1983. — 1 мая.

УПЭЎНЕНЫМ ПОСТУПАМ

Уносячы пасільны уклад у выкананне Харчовай праграмы краіны, самааддана працуе калектыў кансервавага завода. У канцы мінулага года, напрыклад, за поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве у гонар 60-годдзя ўтварэння СССР, прадпрыемству быў уручан пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС i ЦК ВЛКСМ.

На трэці год пяцігодкі нашы рабочыя, інжынернатэхнічныя работнікі і служачыя прынялі павышаныя сацыялістычныя абавязацельствы i паспяхова іх выконваюць. Па выніках работы за першы квартал завод прызнаны пераможцам у спаборніцтве сярод прадпрыемстваў Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі СССР. Нам прысуджан пераходны Чырвоны сцяг гэтага Міністэрства i ЦК галіновага прафсаюза.

Напярэдадні Першамая калектыў завода атрымаў новую працоўную перамогу — датэрмінова выканаў план двух з палавінай гадоў пяцігодкі па выпуску таварнай прадукцыі.

Што ж садзейнічае поспеху? Нашы дасягненні сталі магчымымі дзякуючы ажыццяўленню комплекснай праграмы тэхнічнага развіцця прадпрыемства, павышэнню эфектыўнасці вытворчасці. Менавіта за лік гэтых фактараў прадукцыйнасць працы за апошнія два гады ўзрасла на 9,6 працэнта.

Летась гаспадарчым спосабам мы правялі рэканструкцыю кансервавага цэха, пабудавалі склад шкляной тары агульнай плошчай 7020 квадратных метраў, мыйнае аддзяленне шкляной тары ў цэху вытворчасці зялёнага гарошку. У гэтым цэху выраблена і ўкаранёна лінія вытворчасці мяса-раслінных кансерваў. Стварэнне гэтай механізаванай лініі дазволіла павысіць прадукцыйнасць працы, аблегчыць і палепшыць работу людзей, атрымаць эканамічны эфект у суме 2,9 тысячы рублёў у год. Тут жа зманціравана лінія афармлення гатовай прадукцыі, што дало магчымасць вырашыць пытанне выканання канчатковых аперацый — аднаго з самых «вузкіх месц» на заводзе ў перыяд масавага паступлення сыравіны.

У варачным .аддзяленні кансервавага цэха таксама ўстаноўлена новае абсталяванне — варачныя катлы МЗС-244, вакуумустаноўка МЗС-241, барабаннамыйная машына КМ-2 і г. д. Механізаваны многія іншыя працэсы вытворчасці.

Ва ўсім гэтым вялікая заслуга нашых рацыяналізатараў і вынаходнікаў, дзейнасць якіх ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам галоўнага механіка В. В. Марчука. Летась, напрыклад, людзі творчай думкі падалі 22 рацпрапановы. 21 з іх укаранёна ў вытворчасць з эканамічным эфектам 10,4 тысячы рублёў.

Вялікая ўвага ў нас удзяляецца якасці выпускаемай прадукцыі. Дастаткова сказаць, што кансервы вышэйшага гатунку ў агульным аб’ёме вытворчасці складаюць амаль 30 працэнтаў супраць 18 — па плану.

Цяпер мы выпускаем амаль 60 відаў кансерваў. Сёлета запланаваны выпуск новых і палепшаных іх відаў: агароднінны салат, бярозава-яблычны і яблычна-чарнаплоднарабінавы сокі, слівовы кампот з ксілітам і іншыя.

Выконваючы рашэнні лістападаўскага (1982 г.) Пленума ЦК КПСС, калектыў завода з поўнай аддачай выкарыстоўвае кожную мінуту. Справай гонару лічаць для сябе строгае захаванне правілаў унутранага распарадку дня, выкананне планавых заданняў і сацыялістычных абавязацельстваў работнікі змён, якія ўзначальваюць майстры М. I. Селях, Н. А. Новік, Н. У. Арабей. Іх калектывы штомесячныя заданні, як правіла, выконваюць на 110-117 працэнтаў.

У індывідуальным сацыялістычным спаборніцтве першынство ўтрымліваюць збіўшчыца скрынь Л. I: Старжынская, расфасоўшчыца Д. С. Баравік, абсмажшчыца Н. Я. Вальская, маляр В. Р. Ганчарук і іншыя. Так, Л. I. Старжынская напярэдадні Першамая выканала планы чатырох гадоў пяцігодкі.

Адначасова з рэканструкцыяй прадпрыемства і ўдасканаленнем вытворчасці паспяхова вырашаюцца і сацыяльныя пытанні калектыву. Летась, напрыклад, амаль 50 рабочых адначылі ў санаторыях і дамах адпачылі па пуцёўках, выдадзеных бясплатна і на льготных умовах.

Наш калектыў мастацкай самадзейнасці за высокае майстэрства і актыўны ўдзел у гарадскім аглядзе-конкурсе, прысвечаным 60-годдзю ўтварэння СССР, узнагароджаны Ганаровай граматай гарвыканкома. Такой жа граматы калектыў завода ўдастоены і за лепшую пастаноўку фізкультурна-масавай і аздараўленчай работы.

Спаборнічаючы за датэрміновае выкананне планаў адзінаццатай пяцігодкі, калектыў завода імкнецца максімальна выкарыстаць рэзервы вытворчасці, скараціць невытворчыя затраты рабочага часу, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, зрабіць усё, каб унесці найбольшы ўклад у рэалізацыю Харчовай праграмы.

Г. Шутро

дырэктар кансервавага завода.