Зарэцкі, А. Нас заўсёды наперад вялі камуністы : успаміны былога чапаеўца / А. Зарэцкі // Камуністычная праца. – 1978. – 23 лютага (№ 24). – С. 2.
Успаміны былога чапаеўца
Нас заўсёды наперад вялі камуністы
На маю долю выпала шчасце прыняць удзел у абароне заваёў Кастрычніцкай рэвалюцыі ў суровыя гады грамадзянскай вяйны, быць у рядах Чырвонай Арміі ў першыя дні яе нараджэння. 60 гадоў аддаляюць мяне ад той пары, але ў памяці назаўсёды засталіся падзеі. у якіх удзельнічаў, людзі, з якімі сустракаўся і якія аказалі велізарны ўплыў на ўсё далейшас жыццё. I не толькі на маё.
…1915 год. Я з жонкай у ліку тысяч іншых бежанцаў з Заходняй Беларусі апынуўся ў Самарскай губерні. Адтуль мяне забралі ў царскую армію. А неўзабаве адбыліся лютаўскія падзеі 1917 года. Мы, простыя сялянскія хлопцы не маглі самастойня разабрацца ў значэнні іх і таму ўважліва прыслухоўваліся да кожнай размовы, да кожнага выступлення. А гаварылася ў той час многа. Прыхільнікі Керанскага, афіцэры заклікалі працягваць вайну да пераможнага канца, бальшавікі гаварылі наадварот – далой вайну.
Нам, людзям ад зямлі, людзям працы, больш да спадобы былі словы аб міры, словы такіх жа, як мы, салдат, якіх усе называлі бальшавікамі. З вялікай цікавасцю слухалі мы кожнае іх выступленне і ўсе больш пераконваліся. што за імі — праўда.
Кастрычніцкая рэвалюцыя. Вестку аб ёй мы пачулі пад Віцебскам. Што цяпер будзе? Гэтае пытанне трывожыла кожнага.
— Будзе новае жыцце. Без памешчыкаў, фабрыкантаў, — расказваў у акопе салдат, якога звалі Васіль. – Сяляне атрымаюць зямлю, рабочыя — работу. I вайны не будзе. Нездарма ж першыя Дэкрэты бальшавікоў — аб зямлі і аб міры.
Дзве гадзіны гутарыў з намі Васіль. Ён не гаварыў, якую партыю прадстаўляе, але і без слоў было ясна. што ён — бальшавік. Пасля гэтай размовы мы ўжо ведалі, за кім ісці. 15 снежня 1917 года мы, трыста салдат са зброяй у руках, далучыліся да Чырвонай гвардыі.
Спачатку стаялі загараджальным атрадам на чыгунцы ў Самарскай губерні, кантралявалі рух, сачылі. каб не прарваліся ў бок Масквы і Петраграда варожыя элементы. Калі ўспыхнуў контррэвалюцыйны мяцеж у чэхаславацкім корпусе, мы былі накіраваны на падаўленне яго. У жорсткім баі атрад панёс вялікія страты, і застаўшыеся далучыліся да атрада Васіля Іванавіча Чапаева.
Памятаю першую сустрэчу з гэтым легендарным чалавекам. Знаёмячыся з намі, Чапаеў спытаў, хто якой тэхнікай валодае.
— Кулямётчык, — выступіў я наперад.
- Вось і выдатна, — сказаў Васіль Іванавіч, — будзеш вучыць байцоў.
З гэтага дня і аж да трагічных падзей на рацэ Белай я быў у палку, а затым у дывізіі Чапаева і часта бачыў гэтага мужнага, усім сэрцам вернага справе рэвалюцыі камандзіра. Дывізія ўдзельнічала ў многіх складанейшых ваенных аперацыях супраць уральскіх казакоў, калчакаўцаў, адборных капелеўскіх часцей. Камдыў Чапаеў быў мозгам і сэрцам, калі можна так сказаць, кожнай аперацыі. Ён вучыў нас стратэгіі, тактыцы бою і сам заўсёды быў наперадзе. Яго прыклад, яго мужнасць вялі наперад усіх.
Не забываецца адзін жорсткі бой з калчакаўцамі ля горада Уфы. Перад намі стаяла задача — разбіць адборныя войскі Капеля. Сілы белых у пяпь разоў пераўзыходзілі нашы. Яны былі выдатна абмундзіраваны, узброены. Завязаўся жорсткі бой. Я ляжаў за кулямётам і не ведаў, куды страляць. Усё змяшалася, дзе свае, дзе белыя вызначыць было цяжка. Сярод байцоў разнеслася чутка, што ранілі Чапаева. Гэтая вестка ашаламіла ўсіх. Некаторыя пачалі гаварыць аб адступленні. Здавалася, яшчэ імгненне — і нашы рады завагаюцца. Але раптам раздаўся вокліч: «Чапаеў!» I сапраўды, быццам на крылах, ляцеў на кані да байцоў Васіль Іванавіч з перавязанай галавой. Толькі што ў шліталі яму дасталі з раны кулю, і ён адразу ж кінуўся на поле бою. Прысутнасць любімага камдыва акрыліла байцоў, вярнула веру ў перамогу. Чапаеў з двума палкамі разрэзаў абарону ворага. I белыя пачалі адступленне. Больш як тысяча з іх здаліся ў палон.
Прыкладам, як трэба змагацца за заваёвы рэвалюцыі, былі многія бальшавікі. У састаў нашай дывізіі ўваходзіў 120-ты Іванава-Вазнясенскі рабочы полк. Яго байцы — людзі ва ўзросце ад 35 гадоў і старэй — прайшлі суровую школу падполля, ссылак, царскіх турмаў. У многіх з іх быў значны партыйны стаж. Для нас яны з’яўляюцца прыкладам адданасці справе рэвалюцыі, дысцыпліны, прынцыповасці і мужнасці. А гэта так важна было ў той складаны час. У нас не было вопыту, не было кадраў кіраўнікоў. Камандзіраў выбіралі самі з ліку салдат. Толькі ў 1919-1920 гадах у армію сталі прыходзіць людзі, якія прайшлі спецыяльныя курсы. Гэта ў асноўным была моладзь, і ёй таксама патрабавалася падрыхтоўка і дапамога. Усё гэта мы ў любы час знаходзілі ў членаў партыі. Яны ж вялі сярод байцоў вялікую выхаваўчую і прапагандысцкую работу. У мяне нарадзілася мара – таксама стаць членам партыі Леніна. Яна здзейснілася ў снежні 1918 года ў час баёў на Уральскім фронце.
У адным з іх я быў паранены, а пасля шпіталя атрымаў накіраванне на паўднёвы фронт у 32-і кавалерыйскі полк Чырвоных камунараў. Наш полк удзельнічаў у баях за вызваленне Крыма, у жорсткіх сутычках пад Кахоўкай. Белыя ўпарта супраціўляліся, яны неслі вялікія страты. Але кожны раз ідучы, здавалася б, на верную смерць, мы ведалі, што ідзем у бой за шчасце простага парода, за светлы дзень для ўсіх людзей.
Верыў у яго я і спадзяваўся, што абавязкова дачакаюся, калі ў 1921 годзе пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную Беларусь і быў арыштаваны польскімі ўладамі і пасаджаны ў канцлагер. Верыў у цяжкія дні 1941 года, калі разам з часцямі нашай арміі адыходзіў на ўсход, і ва ўсе гады вайны, калі працаваў на абарону ў тыле. Верыў, бо заўсёды з савецкім народам і ў радасці, і ў горы была наша родная партыя. I сёння я ганаруся сваёй прыналежнасцю да яе, ганаруся тым, што чацвёра маіх дзяцей — тры сыны і дачка — таксама члены партыі вялікага Леніна.
А. ЗАРЭЦКІ.
кавалер ордэна Леніна,
удзельнік грамадзянскай вайны, персанальны пенсіянер.
НА ЗДЫМКУ: Ананій Максімавіч Зарэцкі — баец Чапаеўскай дывізіі. (Здымак 1919 г.).