Ананій Максімавіч Зарэцкі : [некралог] // Камуністычная праца. – 1981. – 4 студзеня (№ 2). – С. 4 : фат.
29 снежня 1980 г. на 86-м годзе жыцця памер член КПСС з 1949 года, персанальны пенсіянер Ананій Максімавіч Зарэцкі.
Ананій Максімавіч Зарэцкі

29 снежня 1980 года на 86-м годзе жыцця памер член КПСС з 1949 года, персанальны пенсіянер Ананій Максімавіч Зарэцкі.
Сваё працоўнае жыццё Ананій Максімавіч пачаў у 1915 годзе рабочым на Ташкенцкай чыгунцы. У гады грамадзянская вайны А. М. Зарэцкі са зброяй у руках абараняў маладую Савецкую рэспубліку спачатку чырвонаармейцам, а затым камандзірам кулямётнага ўзвода 25-й дывізіі імя Чапаева.
Шмат сіл і энергіі аддае Ананій Максімавіч аднаўленню Савецкай улады ў Заходняй Беларусі. У 1939 годзе ён выбіраецца старшынёй выканкома Ілаўскага сельскага Савета дэпутатаў працоўных. З 1941 па 1946 гады А. М. Зарэцкі працуе на ваенным заводзе. Пасля вайны ён зноў выбіраецца старшынёй выканкома Ілаўскага сельскага Савета. затым узначальвае калгас імя Кутузава Антопальска раёна.
Радзіма высока ацаніла ратны і працоўны подзвіг А. М. Зарэцкага. Ен быў узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна». Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Светлая памяць аб Ананію Максімавічу Зарэцкім назаўсёды захаваецца ў сэрцах тых, хто яго ведаў і працаваў з ім.
Група таварышаў.