2012 Сасноўская, Я. Сяброўская сустрэча

Сасноўская, Я. Сяброўская сустрэча / Яўгенія Сасноўская // Кобрынскi веснiк. — 2012. — 22 лютага. — C. 3.

Народны хор з Гарадца са сваім мастацкім кіраўніком, заслужаным работнікам культуры БССР Ігарам Чэрнікам у рамках абмена творчымі планамі пабываў у Жабінцы.

Сяброўская сустрэча

Абмен творчымі планамі на будучае і добрым настроем адбыўся ў гарадскім Доме культуры Жабінкі: гасцей з Гарадца Кобрынскага раёна прымалі ўдзельнікі хору ветэранаў “Тонус”. Такія сустрэчы ў жыцці харавога ветэранскага калектыву з Жабінкі праводзяцца часта.

Кабрынчане завіталі ў ГДК у нацыянальных касцюмах і з дастойнай увагі канцэртнай праграмай, са сваім мастацкім кіраўніком, заслужаным работнікам культуры БССР Ігарам Чэрнікам. Раней ён пабываў у Жабінцы, наведаў рэпетыцыю хору “Тонус”, праслухаў некалькі нашых песень, даў адзнаку творчасці харавога калектыву. Тады і было дамоўлена аб цяперашняй сустрэчы.

Напачатку гасцей віталі песнямі ў цудоўным выкананні харысты “Тонуса”,

дырыжыравала якімі Людміла Дошчык, акампанаваў Іван Пішчук. Вядучая праграмы Вера Мандрэнка выконвала свае жартоўныя куплеты, якія былі ўспрыняты з цікавасцю.

Затым выступіў гарадзецкі хор. Чароўная музыка, лірычныя словы пра жыццё, прыгажосць прыроды, роднай гарадзецкай зямлі пранікпі ў душы слу- хачоў. Мелодыі як бы нараджаліся з роднай зямлі, неслі святло і цяпло, даб- рыню і радасць. Хор пад кіраўніцтвам Ігара Чэрніка, у суправаджэнні таленавітага баяніста Васіля Давыдзенкі, спяваў зладжана, сугучна. Па-майстэрску выконвалі песні дуэты, трыа, гучалі жартоўныя сцэнкі. Вельмі спадабалася песня “Курачка”, якую выканала сямейная пара — Любоў і Васіль Ячнік. Скажу, што было чаму павучыцца ў гасцей.

У канцы сустрэчы Ігар Чэрнік падарыў нам зборнік сваіх твораў “Песні сэрца”.

Пасля творчага выступлення гаспадароў і гасцей вечар сустрэчы працягваўся за кубачкам чаю, дзе мы бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, абмяняліся думкамі і творчымі марамі. А калі зайграў гармонік, ветэраны забылі пра свае гады і балячкі. У зале панавалі вяселле і запал.

Яўгенія Сасноўская,

удзельніца хору “Тонус”.