75 гадоў з дня нараджэння А. Ф. Раманюк (1946) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны:краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 167.
75 гадоў з дня нараджэння А. Ф. Раманюк (1946)
Раманюк Алена Фамінічна. Нарадзілася 26 лютага 1946 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна. Нейкі час працавала на ферме ў в. Сялец. На ферму ў Залессе прыйшла ў 1973 г. Працавала загадчыцай фермы, лабаранткай, даяркай, з 2001 г. зноў загадчыца фермы калгаса імя Суворава. У 1977 г. узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, у 1984 г. — ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Мае чатыры медалі ВДНГ, значкі ўдарніка камуністычнай працы і X пяцігодкі. У 1986 г. удастоена ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР».
Заслужаныя работнікі Беларусі. Раманюк Алена Фамінічна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай).
Раманюк Алена Фамінічна // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 133.
Хільчук, М. Вялікай краіны адзнака — за старанную працу падзяка / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. – 2003. – 6 лістапада.