Заслужаныя работнікі Беларусі
ДУБІНКА Зоя Уладзіміраўна, нарадзілася ў 1937 г. у в. Дзядзічы Іўеўскага р-на. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі (1986). Закончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1967). Працавала заатэхнікам, намеснікам старшыні калгаса «Зара». Узнагароджана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, «Знак Пашаны».