
САКАЛЮК Мікалай Сцяпанавіч. Нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Верхалессе Кобрынскага павета (цяпер Верхалессе Кобрынскага раёна). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў баях за Радзіму, узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі. Пасля вайны працаваў загадчыкам хаты-чытальні, старшынёй Верхалескага сельсавета, старшынёй раённага камітэта ДТСААФ. З 1953 года старшыня калгаса «Новае жыццё» Кобрынскага раёна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка 1966 года за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Мікалай Сцяпанавіч Сакалюк узнагароджаны ордэнам Леніна.
Ардэнаносцы. Сакалюк Мікалай Сцяпанавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 428. — (Вызначыліся працай).
Их доблестный труд отмечен орденом Ленина. Николай Степанович Соколюк // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981. – (К XXVI съезду КПСС).
Пашкович, Л. Человек активной доброты / Людмила Пашкович ; фото автора и из архива семьи Соколюк // Кобрынскi веснiк. — 2015. — 11 сакавіка. — С. 4 : фот.
К 90-летию со дня рождения Н. С. Соколюка, председателя колхоза «Новая жизнь», награжденного орденом Ленина.