Мельнік, Р. Песня лілася ад сэрца… / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2011. – 2 красавіка (№ 27). – С. 3.
Артыстаў народнага хору «Колас» пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Ігара Паўлавіча Чэрніка запрасілі на справаздачна-выбарны сход ветэранскіх арганізацый дзяржаўных устаноў.
Песня лілася ад сэрца…
Дзе б ні выступалі артысты з народнага хору «Колас» Гарадзецкага СДК пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Ігара Паўлавіча Чэрніка, у гледачоў застаюцца пазітыўныя эмоцыі і цудоўны настрой.
Так было і на нядаўняй імпрэзе хору. Артыстаў з «Коласа» запрасілі на справаздачна-выбарны сход ветэранскіх арганізацый дзяржаўных устаноў, які адбыўся ў райвыканкаме. Дапамог з арганізацыяй гэтай паездкі дырэктар ААТ «Гарадзец-агра» Іван Цецярук. Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства самадзейныя артысты ад душы прэзентавалі свой унікальны рэпертуар з бе- ларускіх, рускіх і ўкраінскіх народных песень. Шэраг аўтарскіх твораў прад- ставіў аўдыторыі і Ігар Чэрнік. Кожны нумар прысутныя шчодра ўзнагарод- жвалі гучнымі апладысментамі, жадалі, каб «Колас» яшчэ доўга радаваў аматараў музыкі чароўным талентам.
Раман Мельнік.