Культура Беларусі

Чэрнік, І. П. Гарадзецкі народны хор / І. П. Чэрнік // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2012. – Т. 2. – С. 509 : фат.

Гарадзецкі народны хор «КОЛАС». Створаны ў 1981 у в. Гарадзец Кобрынскага р-на пры сельскім клубе. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І. П. Чэрнік. У складзе хору 16 чал. ва ўзросце ад 30 да 65 гадоў. У рэпертуары песні нар. бел. («Гады маладыя», «Ехалі казачэнькі»), рус., укр., мясц. і аўтарскія («Роднаму краю», «Край беларускі», «Край мой Палескі» І. Чэрніка). Калектыў — лаўрэат Усесаюзнага фестывалю самадзейнага мастацтва (г. Брэст, 1987).

І.П. Чэрнік.