Пра Ганну Шаўчук, заслужанага работніка аховы здароўя БССР.
Доўгая памяць аб добрых справах
Хоць і пачынала Ганна Шаўчук самастойную працу ў Камянецкім раёне, як чалавек і спецыяліст яна праявілася ў Кобрынскім, у в. Гарадзец. Тут прымяняла і ўдасканальвала веды, набытыя ў фельчарска-акушэрскай школе. Спачатку ў бальніцы на 15 ложкаў. А калі замест яе ў Гарадцы стварылі ўрачэбны ўчастак, выконвала абавязкі галоўнага ўрача. Кіравала работай калектыву, калі ў вёсцы зноў адкрылі бальніцу, была ў ёй фельчарам, а ў 1990- м перайшла на пункт «хуткай дапамогі». I ўсюды — наружаная праца. I не толькі днём: вясковага медработніка могуць падняць і ноччу.
Яна дапамагала не толькі як спецыяліст. Ганна Шаўчук дзеля выратавання жыцця хворых людзей і кроў сваю аддавала — была донарам. За ўсё гэта ў 1982 годзе і была ўдастоена звання «Заслужены работнік аховы здароўя БССР». А яшчэ выбіралася дэпутатам раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў, узначальвала савет жанчын в. Гарадзец.
Хатні телефон Ганны Рыгораўны і сёння часта звоніць. Тэлефануюць не толькі дзеці, унукі, сяброўкі-пенсіянеркі. Хоць і хапае цяпер у Гарадцы медыцынскіх работнікаў, не-не ды і параіцца хтосьці з вяскоўцаў са старэйшай з іх.