110 гадоў з дня нараджэння А. К. Букрабы (1914)

110 гадоў з дня нараджэння А. К. Букрабы (1914) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 116-117.

110 гадоў з дня нараджэння А. К. Букрабы (1914)

Букраба Аляксандр Кірылавіч (1914-1977). Нарадзіўся ў 1914 г. у в. Навасёлкі ў сялянскай сям’і. Удзельнік Кобрынскага (Навасёлкаўскага) узброенага выступлення сялян 1933 г. У 1940-1941 гг. сакратар Навасёлкаўскага валаснога выканкама, дырэктар школы. У Вялікую Айчынную вайну партызан атрада імя Суворава, камісар атрада імя Арджанікідзе брыгады імя Молатава. Пасля вайны працаваў намеснікам старшыні Дзівінскага, старшынёй Дзівінскага, Пружанскага і Антопальскага райвыканкамаў, 1-м сакратаром Шарашоўскага і Пружанскага райкамаў КП(б)Б. Са студзеня 1963 г. старшыня Брэсцкага аблсаўпрофа. З верасня 1965 г. і да выхаду на пенсію (1975) — старшыня парткамісіі пры Брэсцкім абласным камітэце КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам ПНР «Віртуці Мілітары» (залаты крыж) і інш.

Букраба Аляксандр Кірылавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 214-215. – (Арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху на Кобрыншчыне).

Букраба Аляксандр Кірылавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і  інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 36. : фат.