Букраба Аляксандр Кірылавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. –
С. 214-215 : фат. — (Арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху на Кобрыншчыне).
БУКРАБА Аляксандр Кірылавіч. Нарадзіўся ў 1914 г. у в. Навасёлкі ў сялянскай сям’і. Удзельнік Кобрынскага (Навасёлкаўскага) узброенага выступлення сялян 1933 г. Асуджаны на 10 гадоў. Пакаранне адбываў у турмах Кобрына, Седльцаў, Вільні, Равіча. У верасні 1939 г. вярнуўся на радзіму. У 1940—1941 гг. сакратар Навасёлкаўскага валаснога выканкома, дырэктар школы. У Вялікую Айчынную вайну партызан атрада імя Суворава, у жніўні 1943 — сакавіку 1944 г. камісар атрада імя Арджанікідзе брыгады імя Молатава. Служыў у польскім штабе партызанскага руху (з 1944). Пасля вайны працаваў намеснікам старшыні Дзівінскага, старшынёй Дзівінскага, Пружанскага і Антопальскага райвыканкомаў, 1-м сакратаром Шарашоўскага і Пружанскага райкомаў КП(б)Б. Са студзеня 1963 г. старшыня Брэсцкага аблсаўпрофа. З верасня 1965 г. і да выхаду на пенсію (1975) старшыня парткамісіі пры Брэсцкім абкоме КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам ПНР «Віртуці Мілітары» (залаты крыж) і інш. Памёр у 1977 г.