120 гадоў з дня нараджэння А. І. Федасюк (1904) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. — С. 134-135.
120 гадоў з дня нараджэння А. І. Федасюк (1904)
Федасюк Аляксандра Іванаўна (1904-1995) — дзяржаўны дзеяч. Нарадзілася 17 жніўня 1904 г. у в. Андронава. З 1926 г. член Кобрынскага падпольнага райкама, з 1928 г. член Брэсцкага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ. У кастрычніку 1931 г. — сакавіку 1932 г. сакратар Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ. У 1929-1937 гг. сакратар ЦК КСМЗБ. З мая 1934 г. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў верасні 1939 г. дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі, член яго паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР. Са студзеня 1940 г. на савецкай рабоце. У Вялікую Айчынную вайну ў партызанах — сакратар Дзівінскага падпольнага райкама, член бюро Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. У 1944-1957 гг. сакратар Брэсцкага, Маладзечанскага гаркамаў КПБ, загадчык аддзела ЦК КПБ. Дэлегат I (1928), II (1935) з’ездаў КПЗБ, кангрэса КІМа (1933). Узнагароджана ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалямі.
Федосюк Александра Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 433.
Федасюк Аляксандра Іванаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. – С. 443-444. – (Імі ганарацца землякі).
Федасюк Аляксандра Іванаўна // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 25-26. : фат.