Ашмянцаў Сяргей Дзмітрыевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 449. – (Яны кіравалі горадам і раёнам).

АШМЯНЦАЎ Сяргей Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў 1954 г. у в. Рай Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1978). Працаваў загадчыкам гаража, галоўным інжынерам аўтапрадпрыемства Кобрынскай райсельгастэхнікі. У 1979-1990 гг. намеснік старшыні па аўтатранспарце Кобрынскай райсельгастэхнікі, інструктар, загадчык сельскагаспадарчага аддзела Кобрынскага гаркома КПБ. У 1990-1995 гг. старшыня калгаса імя Суворава Кобрынскага р-на. У 1995-2002 гг. працаваў старшынёй Кобрынскага райвыканкома, з 2002 г. намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкома.