85 гадоў з дня нараджэння Н. В. Амельянюк // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 114-115.
Амельянюк Ніна Васільеўна нарадзілася ў 1939 г. у вёсцы Лешня Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Закончыла гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працавала настаўніцай у вёсцы Азяты, у вячэрняй школе і СШ № 1 г. Кобрына. У 1979-1982 гадах — завуч, у 1982-1996 гг. — дырэктар СШ № 1 города Кобрына. Выбіралася дэпутатам гарадскога Савета. Званне «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» прысвоена ў 1978 г.
Амельянюк Ніна Васільеўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай).
Амельянюк Ніна Васільеўна // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 105. — (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).