Дамброўскі, П. М. Усенародная вайна / П. М. Дамброўскі // Камуністычная праца. – 1985. – 27 красавіка. – С. 2.
Успаміны вэтэрана Вялікай Айчыннай вайны Кобрыншчыны П. М. Дамброўскага.
УСЕНАРОДНАЯ ВАЙНА
Савецкія людзі дапамагалі не толькі фронту. У нашай Беларусі дзейнічала больш як 300 тысяч партызан. I гэтай лясной арміі таксама трэба было харчавацца, апранацца. Насельніцтва беларускіх вёсак з гатоўнасцю і радасцю аддавала ўсё, хоць за гэта фашысты знішчалі сем’і, цэлыя вёскі.
Памятаю, зайшлі мы ў адну вёску. А на мне з адзення, што атрымаў у Маскве перад вылетам у Беларусь, засталіся сапраўдныя лахманы. У жанчыны, якая дала нам прытулак, спытаўся, мо бялізна ёсць. Жанчына адразу ж знайшла добрую бялізну, сказала:
- Бяры, сынок, можа і майму сыну чыя-небудзь маці таксама дасць апрануцца і абуцца.
Наша аснюўная задача была — дыверсіі. Савецкія людзі і тут дапамагалі нам, падказвалі, дзе найбольшае скапленне фашысцкай тэхнікі і жывой сілы, як ахоўваецца, дзе лепш падысці да чыгункі ці іншых аб’ектаў.
Вайна была ўсенародная. I народ перамог.
П. М. ДАМБРОЎСКІ